Зборная Латвіі па футболе

Нацыянальная зборная Латвіі па футболе (лат.: Latvijas Nacionālā futbola izlase) — зборная, якая прадстаўляе Латвію на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Да далучэння да СССР ні разу не гуляла ў фінальнай стадыі чэмпіянатаў свету, пасля распаду СССР адзін раз прыняла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы — у 2004 годзе.

Сцяг Латвіі Латвія
лат.: Latvijas futbola izlase
Мянушкі Sarkanbaltsarkanie (Чырвона-бела-чырвоныя)
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Латвійская футбольная федэрацыя
Галоўны трэнер Міксу Паатэлайнен
Капітан Андрыс Ваніньш
Найбольшая колькасць гульняў Віталь Астаф’еў (167)
Найлепшы бамбардзір Марыс Верпакоўскіс (29)
Хатні стадыён Сконта
Код ФІФА LVA
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 131 2 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 45 (лістапад 2009)
Найніжэйшы 148 (верасень 2017)
Першая гульня
Латвія Латвія 1:1 Эстонія Эстонія
(Рыга, Латвія; 24 верасня 1922)
Самая буйная перамога
Латвія Латвія 6:1 Літва Літва
(Талін, Эстонія; 30 мая 1935)
Латвія Латвія 5:0 Літва Літва
(Выру, Эстонія; 1 чэрвеня 2012)
Гібралтар Гібралтар 0:5 Латвія Латвія
(Гібралтар; 29 сакавіка 2016)
Самае буйное паражэнне
Швецыя Швецыя 12:0 Латвія Латвія
(Стакгольм, Швецыя; 29 мая 1927)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2004)
Найлепшы вынік групавы этап (2004)

Гісторыя правіць

Першы матч зборная правяла ў 1922 годзе супраць каманды Эстоніі. Найбольшага поспеху латышы змаглі дамагчыся ў Балтыйскім Кубку, заваяваўшы яго 19 разоў. Перад Другой сусветнай вайной Латвія была наймацнейшай прыбалтыйскай зборнай, але значна саступала ў класе лепшым еўрапейскім камандам. Нягледзячы на ​​гэта, Латвія была блізкая да таго, каб прабіцца ў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе 1938. Прайграўшы на другім этапе адбору зборнай Аўстрыі 2:1, тым не менш Латвія павінна была апынуцца на фінальным турніры чэмпіянату свету па футболе 1938, бо Аўстрыя была анексавана Германіяй і выключаная са складу ўдзельнікаў.

З 1940 па 1992 год зборная каманда не існавала асобна, бо Латвія ўваходзіла ў склад Савецкага Саюза. Першы матч пасля паўторнага прызнання ФІФА зборная правяла 8 красавіка 1992 у Бухарэсце супраць Румыніі.

Найвышэйшым дасягненнем з’яўляецца выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2004 года, дзе яны змаглі дамагчыся нічыёй з Германіяй і ледзь не стварылі сенсацыю ў матчы са зборнай Чэхіі.

Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах правіць

Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры) правіць

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
  1938 Група 8 1 2 2 0 0 9—3 4
  1994 Група 3 6 12 0 5 7 4—21 5
  1998 Група 4 4 10 3 1 6 10—14 10
    2002 Група 6 4 8 1 1 6 5—16 4
  2006 Група 3 5 12 4 3 5 18—21 15
  2010 Група 2 3 10 5 2 3 18—15 17
  2014 Група G 5 10 2 2 6 10—20 8
  2018 Група B 5 10 2 1 7 7—18 7

Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры) правіць

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
  1996 Група 6 5 10 4 0 6 11—20 12
    2000 Група 2 4 10 3 4 3 13—12 13
  2004 Група 4 2 8 5 1 2 10—6 16
    2008 Група F 5 12 4 0 8 15—17 12
    2012 Група F 4 10 3 2 5 9—12 11
  2016 Група A 6 10 0 5 5 6—19 5

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі правіць