Зборная Мексікі па футболе

Зборная Мексікі па футболе прадстаўляе Мексіку на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1923 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй футбола Мексікі, якая з’яўляецца адным з 41 члена КАНКАКАФ (Паўночнаамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА.

 Мексіка
ісп.: Selección de fútbol de México
Мянушкі Трохкаляровыя (фр.: El Tricolor)
Канфедэрацыя КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка)
Федэрацыя Федэрацыя футбола Мексікі
Галоўны трэнер
Капітан Гільерма Ачоа[d]
Найбольшая колькасць гульняў Андрэс Гуардада (179)
Найлепшы бамбардзір Хаўер Эрнандэс (52)
Хатні стадыён Ацтэка
Код ФІФА MEX
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 15 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 4 (люты — чэрвень 1998, май — чэрвень 2006)
Найніжэйшы 40 (ліпень 2015)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 16 (18 красавіка 2018)
Найвышэйшы 4 (чэрвень 2016)
Найніжэйшы 47 (люты 1979)
Першая гульня
Гватэмала Гватэмала 2:3 Мексіка Мексіка
(Гватэмала, Гватэмала; 1 студзеня 1923)
Самая буйная перамога
Мексіка Мексіка 13:0 Багамы Багамскія Астравы
(Талука, Мексіка; 28 красавіка 1987)
Самае буйное паражэнне
Англія Англія 8:0 Мексіка Мексіка
(Лондан, Англія; 10 мая 1961)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 17 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (1970, 1986)
Чэмпіянат нацый / Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 25 (Упершыню 1963)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1965, 1971, 1977, 1993, 1996, 1998, 2003, 2009, 2011, 2015, 2019, 2023)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 10 (Упершыню 1993)
Найлепшы вынік 2 месца (1993, 2001)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 7 (Упершыню 1995)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1999)

Самая тытулаваная зборная ў КАНКАКАФ.

Гісторыя правіць

Зборная Мексікі традыцыйна лічыцца наймацнейшай камандай у Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы. Па прычыне таго, што паўночнаамерыканскі кантынент першапачаткова меў права праводзіць самастойны адборачны турнір, мексіканцы, як правіла, лёгка абыгравалі супернікаў і атрымоўвалі пуцёўку на фінальную стадыю чэмпіянату. Аднак у фінальнай стадыі Мексіка з той жа лёгкасцю прайгравала камандам больш высокага ўзроўню. Толькі пачынаючы з канца 1980-х каманда змагла крыху падвысіць узровень гульні.

Мексіканскі футбол да гэтага часу пакутуе ад вымушанай ізаляцыі, што згубна адбіваецца на развіцці гульні ў гэтай краіне. Акружаная футбольнымі карлікамі, мексіканская зборная ахвотна праводзіць матчы з моцнымі камандамі іншых кантынентаў, удзельнічае ў розных турнірах, такіх як Кубак канфедэрацый і Кубак Амерыкі, спрабуючы тым самым павысіць узровень свайго футбола.

Мексіканскі чэмпіянат здаўна з’яўляецца самым высокааплатным у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Тут таксама гуляюць і многія паўднёваамерыканскія футбалісты. Мексіканскія ж гульцы рэдка пакідаюць межы сваёй краіны і выступаюць як правіла за мексіканскія клубы. Падобная сітуацыя таксама не з’яўляецца плённай для далейшага развіцця мексіканскага футбола. Трэнерамі зборнай часта становяцца замежныя спецыялісты, такія як Бора Мілуцінавіч (Сербія), Рыкарда Лавольпэ (Аргенціна).

Мексіка ахвотна праводзіць буйныя футбольныя турніры. Футбол у краіне карыстаецца каласальнай папулярнасцю, і Мексіка мае стадыён умяшчальнасцю ў 100 000 чалавек (самы знакаміты — стадыён «Ацтэка» у сталіцы краіны). Чэмпіянаты свету 1970 і 1986 гадоў праходзілі ў Мексіцы.

Мексіканцы аддаюць перавагу абарончаму, жорсткаму футболу. Футбалісты зборнай адрозніваюцца высокай тэхнікай валодання мячом. Тыповай для іх манерай з’яўляецца гульня ў кароткі пас.

Акрамя пастаянных выступаў на чэмпіянаце свету, Мексіка з 1993 года пастаянна прымае ўдзел у Кубку Амерыкі, дзе двойчы (у 1993 і 2001) дайшла да фінала. Таксама Мексіка сем разоў прымала ўдзел у Кубку канфедэрацый, у 1999 годзе на сваім полі Мексіка выйграла гэты турнір, вырваўшы ў фінале перамогу ў Бразіліі з лікам 4:3. У 2012 годзе мексіканская каманда стала чэмпіёнам Алімпіскіх гульняў.

Выступы на турнірах правіць

Чэмпіянат свету правіць

Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
  1930 Групавы раўнд (топ-13) 13-е / 13 3 0 0 3 4 13 Мануэль Росас (2)   Хуан Луке дэ Серальёнга Запрошаная каманда
  1934 Не прайшла кваліфікацыю 4 3 0 1 14 7
  1938 Знялася[чс 1]
  1950 Групавы раўнд (топ-13) 12-е / 13 3 0 0 3 2 10   Актавіа Віяль 4 4 0 0 17 2
  1954 Групавы раўнд (топ-16) 13-е / 16 2 0 0 2 2 8   Антоніа Лопес Эранс 4 4 0 0 19 1
  1958 Групавы раўнд (топ-16) 16-е / 16 3 0 1 2 1 8 Хаймэ Бельмонтэ (1)   Антоніа Лопес Эранс 6 5 1 0 21 3
  1962 Групавы раўнд (топ-16) 11-е / 16 3 1 0 2 3 4   Ігнасіа Трэльес 8 4 3 1 18 5
  1966 Групавы раўнд (топ-16) 12-е / 16 3 0 2 1 1 3 Энрыке Борха (1)   Ігнасіа Трэльес 8 6 2 0 20 4
  1970 Чвэрцьфінал 6-е / 16 4 2 1 1 6 4 Хаўер Вальдывія (2)   Рауль Кардэнас Гаспадыня турніру
  1974 Не прайшла кваліфікацыю 9 6 2 1 18 8
  1978 Групавы раўнд (топ-16) 16-е / 16 3 0 0 3 2 12   Хасэ Антоніа Рока 9 6 2 1 23 6
  1982 Не прайшла кваліфікацыю 9 2 5 2 14 8
  1986 Чвэрцьфінал 6-е / 24 5 3 2 0 6 2 Фернанда Кірартэ (2)   Бора Мілуцінавіч Гаспадыня турніру
  1990 Адхілена[чс 2]
  1994 1/8 фіналу 13-е / 24 4 1 2 1 4 4 Луіс Гарсія (2)   Мігель Мехія Барон 12 9 1 2 38 8
  1998 1/8 фіналу 13-е / 32 4 1 2 1 8 7 Луіс Эрнандэс (4)   Мануэль Лапуэнтэ 16 8 6 2 37 13
    2002 1/8 фіналу 11-е / 32 4 2 1 1 4 4 Харэд Бархеці (2)   Хаўер Агірэ 16 9 3 4 33 11
  2006 1/8 фіналу 15-е / 32 4 1 1 2 5 5 Амар Брава (2)   Рыкарда Ла Вольпэ 18 15 1 2 67 10
  2010 1/8 фіналу 14-е / 32 4 1 1 2 4 5 Хаўер Эрнандэс (2)   Хаўер Агірэ 18 11 2 5 36 18
  2014 1/8 фіналу 10-е / 32 4 2 1 1 5 3   Мігель Эрэра 18 10 5 3 31 14
  2018 1/8 фіналу 12-е / 32 4 2 0 2 3 6   Хуан Карлас Асорыа 16 11 4 1 29 8
  2022 Групавы раўнд (топ-16) 22-е / 32 3 1 1 1 2 3   Херарда Марціна 14 8 4 2 17 8
      2026
Усяго Чвэрцьфінал (2) 17/22 60 17 15 28 62 101 189 121 41 27 453 126
  1. Зборная байкатавала чэмпіянат з-за рашэння ФІФА праводзіць яго ў Еўропе, хоць лічылася, што краіны Еўропы і Амерыкі будуць чаргавацца ў прыняцці чэмпіянату.
  2. У 1988 годзе зборная была адхілена ад усіх выступаў на турнірах ФІФА ў сувязі са скандалам «Los cachirules», калі моладзевая зборная парушыла ўзроставы рэгламент на чэмпіянаце свету да 20 гадоў.

Чэмпіянат Нацый і Залаты кубак КАНКАКАФ правіць

Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
  1963 Групавы раўнд (топ-9) 7-е / 9 3 1 1 1 9 2
  1965 Фінальны раўнд (топ-6) 1-е / 6 5 4 1 0 13 2
  1967 Фінальны раўнд (топ-6) 2-е / 6 5 4 0 1 10 1
  1969 Фінальны раўнд (топ-6) 4-е / 6 5 1 2 2 4 5
  1971 Фінальны раўнд (топ-6) 1-е / 6 5 4 1 0 6 1
  1973 Фінальны раўнд (топ-6) 3-е / 6 5 2 2 1 10 5 Актавіа Мусінья (4)
  1977 Фінальны раўнд (топ-6) 1-е / 6 5 5 0 0 20 5 Віктор Рангель (6)
  1981 Фінальны раўнд (топ-6) 3-е / 6 5 1 3 1 6 3 Уга Санчэс (3)
1985
1989
  1991 Паўфінал 3-е / 8 5 3 1 1 10 5 Бенхамін Галінда (4)   Мануэль Лапуэнтэ
    1993 Фінал 1-е / 8 5 4 1 0 28 2 Альвес Загэ (11)   Мігель Мехія Барон
  1996 Фінал 1-е / 9 4 4 0 0 9 0 Луіс Гарсія Пастыга (3)   Бора Мілуцінавіч
  1998 Фінал 1-е / 10 4 4 0 0 8 2 Луіс Эрнандэс (4)   Мануэль Лапуэнтэ
  2000 Чвэрцьфінал 7-е / 12 3 1 1 1 6 3   Мануэль Лапуэнтэ
  2002 Чвэрцьфінал 5-е / 12 3 2 1 0 4 1   Хаўер Агірэ
    2003 Фінал 1-е / 12 5 4 1 0 9 0 Харэд Бархеці (3)   Рыкарда Ла Вольпэ
  2005 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 2 0 2 7 4 Харэд Бархеці (2)   Рыкарда Ла Вольпэ
  2007 Фінал 2-е / 12 6 4 0 2 7 5 Харэд Бархеці (2)   Уга Санчэс
  2009 Фінал 1-е / 12 6 5 1 0 15 2 Міхель Саба (4)   Хаўер Агірэ
  2011 Фінал 1-е / 12 6 6 0 0 22 4 Хаўер Эрнандэс (7)   Хасэ Мануэль дэ ла Торэ
  2013 Паўфінал 3-е / 12 5 3 0 2 8 5 Марка Фабіян (3)   Хасэ Мануэль дэ ла Торэ
    2015 Фінал 1-е / 12 6 4 2 0 16 6 Андрэс Гуардада (6)   Мігель Эрэра
  2017 Паўфінал 3-е / 12 5 3 1 1 6 2   Луіс Пампілья Паэс
      2019 Фінал 1-е / 16 6 5 1 0 16 4 Рауль Хіменес (5)   Херарда Марціна
  2021 Фінал 2-е / 16 6 4 1 1 9 2   Херарда Марціна
    2023 Фінал 1-е / 16 6 5 0 1 13 2   Хаймэ Ласана
Усяго Перамога (12) 25/27 123 85 21 17 271 73

Кубак Амерыкі правіць

Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
  1993 Фінал 2-е / 12 6 2 2 2 8 7   Мігель Мехія Барон
  1995 Чвэрцьфінал 7-е / 12 4 1 2 1 5 4 Луіс Гарсія Пастыга (4)   Мігель Мехія Барон
  1997 Паўфінал 3-е / 12 6 2 2 2 8 9 Луіс Эрнандэс (6)   Бора Мілуцінавіч
  1999 Паўфінал 3-е / 12 6 3 1 2 10 9 Луіс Эрнандэс (3)   Мануэль Лапуэнтэ
  2001 Фінал 2-е / 12 6 3 1 2 7 5 Харэд Бархеці (2)   Хаўер Агірэ
  2004 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 2 1 1 5 7   Рыкарда Ла Вольпэ
  2007 Паўфінал 3-е / 12 6 4 1 1 13 5 Неры Кастылья (4)   Уга Санчэс
  2011 Групавы раўнд (топ-12) 12-е / 12 3 0 0 3 1 4 Нестар Араўха (1)   Луіс Фернанда Тэна
  2015 Групавы раўнд (топ-12) 11-е / 12 3 0 2 1 4 5   Мігель Эрэра
  2016 Чвэрцьфінал 7-е / 12 4 2 1 1 6 9   Хуан Карлас Асорыа
  2019 Не запрошана
  2021 Не запрошана
Усяго Фінал (2) 10/10 48 19 13 16 67 64