Зборная Сан-Марына па футболе

Зборная Сан-Марына па футболе — каманда, што прадстаўляе Сан-Марына на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Кіроўная арганізацыя — Федэрацыя футбола Сан-Марына.

Сцяг Сан-Марына Сан-Марына
Мянушкі Серэнісіма («Яснавяльможная»)
Канфедэрацыя УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя Футбольная федэрацыя Сан-Марына
Галоўны трэнер П’еранджэла Мандзаролі
Капітан Матэа Вітаёлі
Найбольшая колькасць гульняў Андзі Сельва (74)
Найлепшы бамбардзір Андзі Сельва (8)
Хатні стадыён Алімпійскі
Код ФІФА SMR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 211 7 (14 чэрвеня 2019)
Найвышэйшы 118 (верасень 1993)
Найніжэйшы 208 (ліпень—кастрычнік 2014)
Першая гульня
Сан-Марына Сан-Марына 0:4 Швейцарыя Швейцарыя
(Серавале, Сан-Марына; 14 лістапада 1990)
Самая буйная перамога
Сан-Марына Сан-Марына 1:0 Ліхтэнштэйн Ліхтэнштэйн
(Серавале, Сан-Марына; 28 красавіка 2004)
Самае буйное паражэнне
Сан-Марына Сан-Марына 0:13 Германія Германія
(Серавале, Сан-Марына; 6 верасня 2006)

Адна з самых слабых зборных у сусветным футболе. Магчыма, што слабасць каманды злучана з вельмі невялікім насельніцтвам краіны (меншае насельніцтва з усіх членаў УЕФА мае толькі Гібралтар). Зборная Сан-Марына ніколі не гуляла ў фінальных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы, а за ўсю сваю гісторыю пакуль здабыла толькі адну перамогу.

Станам на 7 красавіка 2016 года зборная займае двухсотае месца ў рэйтынгу ФІФА[1], а ў рэйтынгу УЕФА станам на 13 лістапада 2015 года[2] — 53-е.

Зноскі

  1. FIFA/Coca-Cola World Ranking (англ.)(недаступная спасылка). FIFA. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. Праверана 10 чэрвеня 2016.
  2. Рейтинг национальных сборных Европы. UEFA National Team Ranking / Updated 2015/11/13 20:52 CET Архівавана 26 жніўня 2014. (англ.)

Спасылкі правіць