Звонкі велярны выбухны зычны

Звонкі велярны выбухны — зычны гук, які часта сустракаецца ў многіх мовах. Гэты гук пазначаецца знакам ɡ у Міжнародным фанетычным алфавіце і g у сістэме X-SAMPA.

Звонкі велярны выбухны зычны
ɡ
Нумар па МФА 110
Юнікод (hex) U+261
HTML (decimal) ɡ
X-SAMPA g
Кіршэнбаўм g
Кірыліца г
МФА Брайля
Іншыя абазначэнні ग گ

Прыклады правіць

Мова Слова МФА Пераклад Заўвагі
Англійская ɡame [ɡeim] гульня Гл. англійскую фаналогію
Беларуская ганак [ɡа́нак] - Гл. Беларуская фанетыка
Руская где [ɡdjε] дзе
Украінская ґанок [ˈɡɑ.n̪ɔk] ганак Гл. Украінская фанетыка

У беларускай мове правіць

У старабеларускай мове перадаваўся пісьмова двузнакам «кг» пры транслітарацыі лацінскае літары «G». Сёння — рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот — [ан'эɡдо́т]). Яго «глухі» адпаведнік — voiceless velar plosive («санорны шумны глухі», [к]).

Гук г выбухное мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле «Гукаў беларускай мовы», розніца паміж [γ] (г фрыкатыўным) і [г] (г выбухным) не мае фаналагічнага значэння.

Для перадачы выбухнога [г] у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча ўвайшоў знак Ґ. Але вымаўленне [г] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 года[1].

У класічнай беларускай лацінцы дапускацца факультатыўнае выкарыстанне літары «g» для абазначэння гуку. У сучаснай сістэме транслітарацыі літарамі лацінскага алфавіта гук ніяк не абазначаецца.

Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення запазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield — [гарфілд] ці [γарфілд].

Этымалагічны правіць

  • Абрызглы
  • Агата (імя) (як варыянт)
  • Агрэст
  • Бразгат
  • Возгры
  • Вэдзгаць
  • Габлі
  • Габрусь (імя) (як варыянт)
  • Газа
  • Газэта (як варыянт)
  • Ганак
  • Гарнец
  • Гвалт (ад інда-еўрапейскага кораня *ǵʰwel-)
  • Гераічны (як варыянт)
  • Гергетаць
  • Гірса
  • Глузд
  • Гмахі
  • Гонта
  • Граніца (як варыянт)
  • Графа (як варыянт)
  • Грошы (як варыянт)
  • Груца
  • Гузік
  • Гузы
  • Густ (як варыянт)
  • Джгаць
  • Зграбны
  • Зграя
  • Ізгой
  • Інтэлігенцыя (як варыянт)
  • Лезгінка
  • Лязг [к]
  • Мазгі
  • Нягеглы
  • Плявузгаць
  • Розгі
  • Рэзгіны
  • Цуглі
  • Цэгла
  • Цяглі
  • Швагер

Узнікае фанетычным шляхам правіць

  • Эксгумацыя
  • Экзамен
  • Анекдот
  • Пакгаўз
  • Вакзал

Зноскі

  1. А.I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0

Літаратура правіць

  • Лемантар для школаў і хатняга навучаньня // Lemantar dla skolau i chatniaha navucannia. — New York: Vyd. «Zaranka», 1964;
  • Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько Зьм., Саўка Зьм. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня, 2005;
  • Фанетыка слова ў беларускай мове // Л. Ц. Выгонная, А. І. Падлужны, П. В. Садоўскі. — «Навука і тэхніка», 1983;
  • Падлужны А. І.Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. — «Навука і тэхніка», 1973;
  • Янкоўскі Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. — «Народная асвета», 1970.