Звон Нагасакі — помнік у Мінску, размешчаны на плошчы Незалежнасці, недалёка ад Чырвонага касцёла. Усталяваны ў верасні 2000 г. як напамін аб ахвярах ядзерных катастроф.

Помнік
Звон Нагасакі
53°53′45,88″ пн. ш. 27°32′49,12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Map

Гісторыя правіць

 
Звон Нагасакі

Звон (150 кг) быў адліты майстрамі звонавага ліцця па ініцыятыве каталіцкай царквы Японіі — ідэю ўстаноўкі ў Мінску помніка падтрымаў каталіцкі архібіскуп горада Нагасакі Францыск Ксаверый Канамэ Сінамота. Ён з’яўляецца «двайніком» звона «Анёл», уцалелага пасля атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі 9 жніўня 1945 года, знойдзенага і адкапанага прыхаджанамі пасля бамбардзіроўкі пад развалінамі кафедральнага каталіцкага сабора Уракамі, аднаго з першых хрысціянскіх храмаў Японіі. Пазней яго ўсталявалі ў цэнтры Нагасакі як напамін пра страшныя наступствы вайны.

На цырымонію асвячэння помніка і закладання капсул з зямлёй прыбыла з Японіі дэлегацыя духоўных і свецкіх асоб у колькасці 62 чалавек. На адкрыцці помніка 24 верасня 2000 г. пробашч Нагасакскага каталіцкага касцёла Уракамі Сіэт Мімура сказаў: «Няхай гэты помнік сімвалізуе нашу салідарнасць з Беларуссю і тое, што нашы народы звязваюць не толькі эканамічныя і культурныя, але і духоўныя сувязі».

У падмурку помніка пад чорнай гранітнай плітой закладзены капсулы са жменькамі зямлі з Іерусаліма, з японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі і з раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. На гранітнай пліце выгравіраваны тэкст на беларускай і японскай мовах: «Гэты звон пастаўлены ў памяць ахвярам, якія загінулі з прычыны выпрабаванняў ядзернай зброі і ядзерных катастроф у XX стагоддзі, і перадаецца касцёлу Святога Сымона і Святой Алены і ўсяму беларускаму народу. Аб’яднайма нашы сілы і пабудуем на гэтай зямлі сапраўдны спакой, свабодны ад ядзернай зброі і войнаў. Памолімся аб спакоі ў свеце»[1]. На звоне маецца эмблема кафедральнага каталіцкага сабора горада Нагасакі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Тарас, А. Е. Костел… С. 19.

Літаратура правіць

  • Тарас, А. Е. Костел в нашей жизни / А. Е. Тарас. — Минск : ФУАинформ, 2010. — 192 с.

Спасылкі правіць