Джгір звычайны

(Пасля перасылкі з Звычайны джгір)

Звычайны джгір, таксама Звычайны ёрш (Gymnocephalus cernuus) — від рыб з сямейства акунёвых (Percidae), тыповы від роду яршы. Народныя назвы: ажгур, яжгур.

Джгір звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnocephalus cernuus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  57865
EOL  203972

Апісанне правіць

Даўжыня дарослай рыбы складае 10-15 см, маса 20-50, зрэдку да 200 г. Спіна шэра-зялёная, бакі з жаўтаватым адценнем, брушка белаватае; па ўсім целе раскіданы шматлікія цёмныя кропінкі; на спінным і хваставым плаўніках бурыя плямы. У вадаёмах з пясчаным грунтам афарбоўка больш светлая. Першы спінны плаўнік і першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак. На жаберных накрыўках да 12 вострых шыпоў. Рыла тупое, кароткае.

Пашырэнне правіць

Гэта прэснаводная рыба, жыве ў вадаёмах Паўночнай, Сярэдняй і Усходняй Еўропы і Паўночнай Азіі. На Беларусі шматлікі ў Палескіх, Нарачанскіх, Браслаўскіх азёрах, Заслаўскім, Асіповіцкім і іншых вадасховішчах. Аселая прыдонная рыба, аддае перавагу пясчанаму дну або жвіру.

Асаблівасці біялогіі правіць

Жыве чародкамі на значных глыбінях, у мясцінах з пясчаным і заіленым дном.

Корміцца галоўным чынам бесхрыбтовымі паблізу дна, таксама корміцца маляўкамі рыб, дробнай рыбай і некаторымі раслінамі. За яршом у сваю чаргу палююць больш буйныя рыбы.

Полавая спеласць наступае звычайна ў 2-3 гады. Нераст парцыённы ў красавіку-чэрвені ў поймах рэк, старыцах, залівах, у азёрах часта на глыбіні. Плоднасць ад 4 да 200 тыс. ікрынак.

Літаратура правіць