Звышмалая падводная лодка

Звышма́лая падво́дная ло́дка або мі́ні-субмары́нападводная лодка з водазмяшчэннем менш за 150 тон. Звычайна кіруецца экіпажам з 1-2 маракоў, аўтаномнасць плавання моцна абмежаваная. Звышмалыя падводныя лодкі могуць дзейнічаць самастойна або запускаюцца з карабля ці лодкі-носьбіта. Існуюць падлодкі як ваеннага, так і грамадзянскага прызначэння. Першыя падводныя лодкі большасці краін свету (Злучаныя Штаты Амерыкі USS Holland  (англ.), Вялікабрытанія HMS Holland 1  (англ.), Швецыя HMS Hajen  (руск.), Расія Дэльфін  (руск.)) па сучаснай класіфікацыі трапілі б у катэгорыю звышмалых ПЛ.

80 міні-субмарын тыпу D («Koryu») у сухім доку Курэ, 19 кастрычніка 1945 г.
Японскія падлодкі тыпу D («Koryu»)
Звышмалыя падводныя лодкі ў часткова затопленым доку на базе Курэ  (англ.), Японія, люты 1946

Узбраенне правіць

Міні-субмарыны часцей за ўсё узброены тарпедамі, мінамі альбо могуць несці зарады для дыстанцыйнага падрыву.

Ваеннае прымяненне правіць

Звышмалыя субмарыны гістарычна ўжываліся для пранікнення ў бухты праціўніка з мэтай дыверсіі, а таксама ў рашучых сутыкненнях марскіх злучэнняў. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі дадзенага класа перыяду другой сусветнай вайны з'яўляюцца японская Ko-hyoteki, нямецкая Seehund і англійская Welman submarine  (англ.)(англ.) бел..

Акрамя згаданага прызначэння, міні-субмарыны ўжываліся для разведкі і дастаўкі грузаў. Сучаснае прадстаўнікі класа знаходзяць прымяненне пры выратаванні экіпажаў патанулых субмарын, а таксама для выканання спецаперацый і для перавозкі наркотыкаў.

 
Негерметычная субмарына для аквалангістаў

Літаратура правіць

  • А. Е. Тарас. Сверхмалые подводные лодки 1914-2004. — Мн.: Харвест, 2004. — 248 с. — 3000 экз. — ISBN 985-13-2223-7.

Спасылкі правіць