Згусанне крыві — ахоўная рэакцыя арганізма, важнейшы этап працы сістэмы гемастазу, якая адказвае за спыненне крывацёку пры пашкоджанні сасудзістай сістэмы арганізма. Згусанню крыві папярэднічае стадыя першаснага сасудзіста-тромбацытарнага гемастазу. Гэты першасны гемастаз амаль цалкам абумоўлены звужэннем сасудаў і механічным закаркаваннем агрэгатамі трамбацытаў месца пашкоджання сасудзістай сценкі. Характэрны час для першаснага гемастазу ў здаровага чалавека складае 1-3 мін. Згусанне крыві (гемакаагуляцыя, каагуляцыя, плазменны гемастаз, другасны гемастаз) - складаны біялагічны працэс утварэння ў крыві нітак бялку фібрыну, які палімерызуецца і ўтварае тромбы, у выніку чаго кроў губляе цякучасць, набываючы тварожыстую кансістэнцыю. Згусанне крыві ў здаровага чалавека адбываецца лакальна, у месцы ўтварэння першаснай трамбацытарнай коркі. Час утварэння фібрынавага згустку - каля 10 мін.

Фібрынавы згустак, атрыманы шляхам дадання трамбіну ў цэльную кроў. Сканавальная электронная мікраскапія.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць