сістэма аддзел ярус Узрост, млн гадоў назад
Неаген Міяцэн Аквітан менш
Палеаген Алігацэн Хацкі 23,03—28,4
Рупельскі 28,4—33,9
Эацэн Прыабонскі 33,9—37,2
Бартонскі 37,2—40,4
Лютэцкі 40,4—48,6
Іпрскі 48,6—55,8
Палеацэн Танецкі 55,8—58,7
Зеландскі 58,7—61,7
Дацкі 61,7—65,5
Мел Верхні Маастрыхцкі больш
Падзел палеагену прыведзены ў адпаведнасці з IUGS па стане на ліпень 2009 года

Зеландскі ярус (зеландый, зеланд) — стратыграфічнае падраздзяленне, сярэдні (другі) ярус палеацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы кайназойскай эратэмы. Пароды зеландскага яруса ўтварыліся падчас зеландскага века, які ахоплівае час ад 61,6 млн год назад па 59,2 млн год назад[1].

Адклады зеландскага яруса падсцілаюцца пародамі дацкага яруса, перакрываюцца адкладамі танецкага яруса палеацэнавага аддзела палеагенавай сістэмы кайназоя.

Упершыню вылучаны Альфрэдам Розэнкранцам у 1924 годзе. Назву атрымаў ад дацкага вострава Зеландыя.

На Беларусі зеландскаму ярусу адпавядаюць пароды сумской світы, якія прадстаўлены пераважна светла-шэрымі апокападобнымі алеўрытамі, пясчанікамі з апокавым цэментам, глаўканітава-кварцавымі пясчанікамі з дробнай галькай фасфарытаў.

Зноскі

  1. Міжнародная стратыграфічная шкала (версія за студзень 2013) на сайце Міжнароднай камісіі па стратыграфіі

Спасылкі правіць

  • Шахцёрскі энцыклапедычны слоўнік, т. 3. / Пад рэд. В. С. Белецкага. — Данецк: Усходні выдавецкі дом, 2004. — 752 с. ISBN 966-7804-78-X (укр.)