Зе́льзін[1] (трансліт.: Zieĺzin, руск.: Зельзин, ткс. мясц. Зе́льдзень) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 54 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Свіслач. Насельніцтва — 59 жыхары (2012), 48 двароў (2005)[2].

Вёска
Зельзін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 94 чал. (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225156
Аўтамабільны код
1
Зельзін на карце Беларусі ±
Зельзін (Беларусь)
Зельзін
Зельзін (Брэсцкая вобласць)
Зельзін

Гісторыя правіць

Падчас знаходжання ў складзе Расійскай імперыі — цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні[3]. Школа, праваслаўная царква і прыход Падароскага дэканату, маёнтак Быхаўцаў[4]. Пасля здушэння Паўстання 1863 года, у якім бралі ўдзел і Быхаўцы, расійскія ўлады пастанавілі распрадаць частку іх уладанняў — маёнткі Юзафполь і Зельзін. Скрайні тэрмін продажу — 10 снежня 1867 года, у іншым выпадку яны мелі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы[5]. Адну частку Зельзіна, на 2780 дзесяцін, разам з фальваркамі Лаўрынавічы і Юзэфполь выкупіў род Івановых. Другой часткай, на 426 дзесяцін (разам з фальваркам Церабух, які некалі месціўся на поўдзень ад Зельзіна і на ўсход ад Кру́пы), пад канец XIX ст. валодаў Казімір Брант[4] (таму гэтая частка стала цяперашней вёскай Брантоўцы). Быхаўцам застаўся фальварак Адамкаў (Адамкова)[5], побач з Лыскавам. На пачатку XX стагоддзя ў вёсцы было 253 жыхары, у маёнтку — 27 жыхароў.

Падчас знаходжання ў складзе Польскай Рэспублікі — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства[6].

З верасня 1939 года — у складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года — у Ружанскім, з 25 снежня 1962 года — у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 года — Гродзенскай вобласці). Паводле перапісу 1959 года — 258 жыхароў; у 1970 годзе — 232 жыхары; у 2003 годзе — 106 жыхароў, 53 гаспадаркі.

Транспарт правіць

Аўтамабільная дарога Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[7].

Славутасці правіць

 
Крыжаўзвіжанская царква

Страчаная спадчына правіць

  • Сядзіба (зруйнаваная за савецкім часам)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Зельзін // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 507
  3. Zelzin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 568.
  4. а б Zelzin (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 568.
  5. а б Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork, 2005.
  6. Зельзін, вёска. Radzima.net (23 жніўня 2012).
  7. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (23 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 4 снежня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць