Зелянское

возера ў Беларусі

Зелянско́е, Бабінавіцкае — возера ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса каля аграгарадка Бабінавічы.

Зелянско́е
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150 м[1]
Даўжыня 2,4 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 1,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,15 км
Найбольшая глыбіня 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 346 км²
Упадаюць р. Вярхіта, 2 ракі Узменка
Выцякаюць рака Лучоса
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Зелянско́е (Беларусь)
Зелянско́е
Зелянско́е
Зелянско́е (Віцебская вобласць)
Зелянско́е
Зелянско́е
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера складае 1,2 км², даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 800 метраў. Найбольшая глыбіня 4 м. Плошча вадазбору 346 км² у межах Лучоскай нізіны.

Катлавіна Зелянскога возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных адносна вузкім пралівам. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 метраў. Берагі высокія.

У возера ўпадаюць дзве ракі з аднолькавай назвай Узменка, рака Вярхіта (праз яе і ручай Зелянское звязана з возерам Сітнянскае (Сітна, Сітняцкае). Выцякае рака Лучоса.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.