Зембінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зе́мбінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зембін.

Зембінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зембін
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 312
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222133
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Зембін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Зембіна паніжаны да вёскі, сельсавет перайменаваны ў Зембінскі 1-шы сельсавет. 16 ліпеня 1954 года Зембінскі 1-шы сельсавет аб’яднаны з Зембінскім 2-гім сельсаветам у Зембінскі сельсавет[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карсакавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно і Сялец)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1258 чалавек[3], з іх 90,9 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 2,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1312 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.