Землі кароны Святога Іштвана

Землямі кароны Святога Іштвана працяглы час называліся дзяржавы, аб'яднаныя з Венгерскім каралеўствам асабістай уніяй.

Землі кароны Святога Стэфана пазначаныя зялёным колерам на карце Аўстра-Венгрыі (16 і 17), Боснія і Герцагавіна (18) і Далмацыя (5)

Варыянты назвы правіць

 
Землі кароны на сярэднім гербе Венгрыі (1867)
  • Венгерская: Szent István Koronájának Országai — Землі кароны Святога Іштвана, Szent Korona Országai — Землі Свяшчэннай кароны, Magyar Korona Országai — Землі Венгерскай кароны, Magyar Szent Korona Országai — Землі Свяшчэннай Венгерскай кароны;
  • Сербахарвацкая: Zemlje krune Svetog Stjepana/Земље круне Светог Стефана  — Землі кароны Святога Стэфана;
  • Нямецкая: Länder der heiligen ungarischen Stephanskrone — Землі Свяшчэннай Венгерскай кароны (Святога) Стэфана;
  • Славацкая: Krajiny Svätoštefanskej koruny — Землі кароны Святога Стэфана, Krajiny uhorskej koruny — Землі Венгерскай кароны

Склад земляў правіць

Тэрмін шырока выкарыстоўваўся ў XVIII і XIX стст., каб пазначыць Транслейтанскую частку Габсбургскай манархіі1867 года — Аўстра-Венгрыя), і пад ім разумелася тры краіны:

У той час як Сейм Венгрыі выступаў супраць вылучэння Трансільваніі, якая з'яўлялася неад'емнай часткай сярэдневяковай Венгрыі, таксама не ўдалося аднавіць гістарычныя сувязі з Далмацыяй, Босніяй і Галіцыяй і Ладамерыяй, якія паводле венгерскай традыцыі лічыліся часткай земляў кароны Святога Іштвана. Пасля ўсталявання уніі з Трансільваніяй у 1848 і 1867 гадах, землямі кароны Святога Іштвана пазначалі толькі Венгрыю і Харватыю і Славонію.

29 кастрычніка 1918 года харвацкі парламент абвясціў пра скасаванне уніі з Венгрыяй, а таксама ўваходжанне ў склад Дзяржавы Славенцаў, Харватаў і Сербаў, якая ў снежні 1918 года ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. З тых часоў тэрмін страціў сваё значэнне і яго ўжыванне спынілася.

Гл. таксама правіць