Зенітны ракетны комплекс

Зенітны ракетны комплекс (ЗРК; араб. سمت‎‎ + італ.: rocchetta + лац.: complex — напрамак + верацяно + спалучэнне) — функцыянальна звязаныя баявыя і тэхнічныя сродкі для знішчэння паветраных цэляў зенітнымі кіруемымі  (англ.) ракетамі (ЗКР). Ёсць адным з асноўных сродкаў супрацьпаветранай абароны (СПА). Мае пускавую ўстаноўку  (англ.), сродкі выяўлення, апазнавання, мэтаўказання і кіравання, прылады перавозу і рамонту, крыніцы электрасілкавання. Функцыянальнае і тактычнае звязанне некалькіх ЗРК адзіным загадным пунктам утварае зенітную ракетную сістэму.

ЗРК «Аса-АКМ» (Польшча, 2007)

ЗРК распрацавалі пры канцы Другой сусветнай вайны. У 1950-я гады паступіў на ўзбраенне ў войскі ЗША і СССР. Адрозніваюць наземныя і карабельныя; далёкага дзеяння (на адлегласці звыш 100 км), сярэдняй (30—100 км) і малой (10—30 км) адлегласці, бліжняга дзеяння (да 10 км); усепагодныя і неўсепагодныя; стацыянарныя і рухомыя (самаходныя, буксавальныя і пераносныя).


Беларусь правіць

Падраздзяленні СПА Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь валодаюць ЗРК далёкага дзеяння «С-200»  (англ.) (С-200В «Вега»), сярэдняй далёкасці «С-300» (С-300П і С-300В), малой далёкасці «Бук» і блізкага дзеяння «Аса» (Аса-АКМ)[1] і «Тор» (Тор-М2)[2].

Зноскі

  1. Зыгмунд Валевач. Зенітны ракетны комплекс // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 62. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  2. Вячаслаў Будкевіч. Трэцяя батарэя зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2» паступіла на ўзбраенне ВПС і войскаў СПА Беларусі(недаступная спасылка). БелаПАН (4 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 21 студзеня 2017.