Златавуст (руск.: Златоуст) — горад абласнога падпарадкавання ў Чалябінскай вобласці Расіі. Горад размешчаны на рацэ Ай (басейн Уфы), за 110 км на захад ад абласнога цэнтра г. Чалябінска (160 км па чыгуначнай лініі) і за 1750 км на ўсход ад Масквы (1941 км па чыгунцы). Праз горад праходзіць Паўднёва-Уральская чыгунка.

Горад
Златавуст
руск.: Златоуст
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1754
Першая згадка
1751
Плошча
136,4 км²
Вышыня цэнтра
125 м
Насельніцтва
186 977[2] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
3513
Паштовы індэкс
456200
Афіцыйны сайт
Златавуст на карце Расіі
Златавуст (Расія)
Златавуст
Златавуст (Расія)
Златавуст

Заснаваны ў 1754 годзе адначасова з жалезаробным заводам і названы ў гонар святога Іаана Залатавуста. У 1815 годзе тут была пабудавана зброевая фабрыка (выраблялася халодная зброя, першымі майстрамі былі збройнікі з нямецкага горада Золінген), у 1857 — сталеліцейная фабрыка (былі адлітыя першыя ў Расіі сталёвыя гарматы).

З пачатку XIX стагоддзя Златавуст — цэнтр мастацкай гравюры на метале (зарадзілася як дапаможная вытворчасць для ўпрыгожвання шабель, корцікаў, шпаг; цяпер залатым і срэбным насяканнем упрыгожваюць падарункавую зброю, робяць дэкаратыўныя пано на сталёвых пласцінах). Асноўнымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца чорная металургія і машынабудаванне. Шэраг філіялаў ВНУ.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць