Златкі (Buprestidae) — разгалінаванае і шматлікае сямейства атрада Жукі (Coleoptera), якое ўключае ў сябе больш за 15 000 відаў, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах і астравах, акрамя Арктыкі і Антарктыкі. На тэрыторыі Беларусі 23 віды. Найбольшая колькасць і відавая разнастайнасць златак назіраецца ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам, дзе засяроджана каля 80 % вядомых відаў.

Златкі

Chrysochroa fulgidissima
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buprestidae Leach, 1815

Тыпавы род
Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114968
NCBI  50527
EOL  7473
FW  346369

Апісанне правіць

Сямейства налічвае каля 9000[1] відаў. Цела жукоў клінападобнай формы, даўжынёй 2—40[2] мм, падоўжанае, звужанае на канцы, з металічнай афарбоўкай. Вусікі кароткія, пілаватыя. Даўжыня лічынак вагаецца ад 4—5 да 70[1] м. Лічынкі бязногія, белаватыя, з хіцінавай галавой.

Жывуць на ствалах дрэў, бярвенні, сцяблах і кветках раслін. Развіваюцца і зімуюць пад карой, у драўніне, пракладаючы звілістыя хады.

Дарослыя жукі кормяцца нектарам, пылком, і часткамі раслін.

Зноскі

  1. а б Семейство златки — Buprestidae // Аргохимия в сельском хозяйстве (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць