Зміцер Міхайлавіч Дрозд (нар. 26 сакавіка 1973, в. Дразды, Мінскі раён, Мінская вобласць, цяпер у складзе Мінска) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт[1].

Зміцер Міхайлавіч Дрозд
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 сакавіка 1973(1973-03-26) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, гісторык, фатограф, архівіст
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у в. Дразды, дзе з канца XIX ст. жылі яго продкі[2]. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій[3].

У 1992 г. скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава[4].

У 2010 годзе выйшла яго грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917».

У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.

У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст года»[5].

У 2017 годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў».

Аўтар шэрагу публікацый для выданняў «Наша Ніва», «Беларускі дакументацыйны цэнтр», «Хартыя 97», «Культура»[6].

Арышт і зняволенне правіць

За ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасля вызвалення зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА № 1 г. Мінска на вул. Валадарскага.

5 мая 2011 года судом Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) Дрозд быў асуджаны на 3 гады зняволення. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Алесь Кіркевіч, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[7]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[8].

Тэрмін адбываў у калоніі г. Бабруйска.

Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасля памілавання Аляксандрам Лукашэнкам.

Пазней дадзеныя падзеі былі адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў»[9].

Бібліяграфія правіць

Кнігі правіць

  • «Евангелие Дмитрия», [книга стихов], 100 экз. 1997.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1861―1900 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 671 с. 300 экз. 2-е изд., исправленное и дополненное (полные именной и географический указатели). Медисонт, 2012.— 709 с. 100 экз.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 692 с. 500 экз.
  • Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775 Reјestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński, 1775 / укладальнік Дзм. Дрозд; [аўтар уступнага артыкула, нав. рэд. Д. В. Лісейчыкаў; рэдактар польскага тэксту Г. Дадас]. — Мінск : Медысонт, 2014. — 197 с. 50 экз.
  • Заречье. Веды воды: [книга стихов и фотографий] / Дмитрий Дрозд; Минск : Медисонт, 2016. 274 стр. цв. фот. 14х21 см. 9 экз.
  • Бунт Ботаников / Дмитрий Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2017. 50 экз. Электронная книга. 474 с.: цв. и ч/б ил.
  • Бунт Батанікаў : дзённік / Зміцер Дрозд. — Мінск, 2017. — 258 с. : іл. — (Серыя «Беларуская турэмная літаратура»; вып. 1). Мінск. 2017. Наклад 500 ас.[10]
  • Место расстрела: Орша / Автор и сост. Дм. Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2018. Электронная книга. 474 с. : цв. ил., табл. Vilnius.[11]
  • Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча / Зміцер Дрозд. — Вільнюс : Беларускі дакументацыйны цэнтр, 2018. 572 с. : каляровыя [8] і ч/б [16] іл.
  • Осведомительной сетью выявлены. 2-я танковая бригада в Западной Беларуси по спецсообщениям особого отдела НКВД. Сборник документов и материалов. Серия: Архивы КГБ / Автор-составитель, редактор, комментарии, дополнительные материалы — Дрозд Дмитрий. Вильнюс: Белорусский документационный центр, 2020. 204 с.
  • Минский тюремный замок. Книга 1. Побеги. / Дмитрий Дрозд. – Минск : Р. М. Цимберов, 2023. – 568 с.

Анталогіі правіць

  • Голас волi з-за кратаў. Анталогiя твораў беларускiх палiтзняволеных / Складальнiк, рэдактар А.I. Фядута. — Вiльня: ЕГУ, 2013. 992 с.

Зноскі