Знешняе незалежнае ацэньванне

Знешняе незалежнае ацэньванне (укр.: Зовнішнє незалежне оцінювання (ЗНО)) — экзамены для паступлення ў ВНУ ва Украіне. Комплекс арганізацыйных працэдур (перш за ўсё — тэсціраванне), накіраваных на вызначэнне ўзроўню ведаў выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў пры іх паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Мэта знешняга незалежнага ацэньвання: павышэнне ўзроўню адукацыі насельніцтва Украіны і забеспячэння рэалізацыі канстытуцыйных правоў грамадзян на роўны доступ да якаснай адукацыі, ажыццяўленне кантролю за выкананнем Дзяржаўнага стандарту базавай і поўнай сярэдняй адукацыі і аналізу стану сістэмы адукацыі, прагназаванне яе развіцця. Вынікі знешняга незалежнага ацэньвання залічваюцца як вынікі дзяржаўнай выніковай атэстацыі і як вынікі ўступных экзаменаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

З 2004 года пры падтрымцы міжнародных і грамадскіх арганізацый сістэма знешняга незалежнага ацэньвання фарміруецца ва Украіне.

Забеспячэнне знешняга незалежнага ацэньвання ажыццяўляецца Украінскім цэнтрам ацэньвання якасці адукацыі ў супрацоўніцтве з мясцовымі органамі кіравання адукацыяй, абласнымі інстытутамі паслядыпломнай педагагічнай адукацыі, навучальнымі ўстановамі. Каардынацыя працы ўдзельнікаў працэсу знешняга незалежнага ацэньвання ажыццяўляецца праз Вінніцкі, Днепрапятроўскі, Данецкі, Івана-Франкоўскі, Кіеўскі, Львоўскі, Адэскі, Сімферопальскі і Харкаўскі рэгіянальныя цэнтры ацэньвання якасці адукацыі, за кожным з якіх замацавана па 2-4 рэгіёны Украіны.

Укараненне знешняга незалежнага ацэньвання прынесла добрыя вынікі па значным павышэнні якасці сярэдняй і вышэйшай адукацыі ва Украіне, станоўча адбілася на агульным узроўні адукаванасці і стала важным фактарам у барацьбе з карупцыяй.

Гл. таксама правіць