Зоя Якаўлеўна Сярова

вучоны фітапатафізіялогіі

Зоя Якаўлеўна Сяро́ва[2] (22 чэрвеня 1929, Мінск — 2008) — вучоны ў галіне фітапатафізіялогіі[3], доктар біялагічных навук (1987), прафесар (2001).

Зоя Якаўлеўна Сярова
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1929(1929-06-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 2008
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Anna Serova[d]
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера паталагічная фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[1] (1987)
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла разам з маці ў Мінску і дапамагала ёй у падпольнай рабоце і выратаванні яўрэйскага насельніцтва[4]. У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала навуковым супрацоўнікам ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці і выкладчыкам у сярэдняй школы ў Трасцянцы[4]. У 1956 годзе паступіла ў аспірантуру ў Аддзел сістэматыкі і фізіялогіі ніжэйшых раслін Акадэміі навук БССР, дзе навучалася пад кіраўніцтвам В. Ф. Купрэвіча[4]. З 1956 года працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі малодшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром аддзела, у 1971—1982 гадах — загадчыкам аддзела, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасць правіць

з. Я. Сяровай належаць навуковыя працы па праблемах фітаімунітэту, абгрунтаванні агульнабіялагічнай канцэпцыі фітагенезу, распрацоўцы новай стратэгіі аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія і адна доктарская дысертацыі. Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Окислительно-восстановительные процессы инфицированного растения, [монография] / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича; науч. ред. М. Н. Гончарик, [Текст] — Минск: Наука и техника, 1982. — 230, [2] с. — табл.;
  • Метаболизм нуклеиновых кислот у растений в связи с грибной инфекцией. — Мн., 1986. (разам з Г. І. Спірыдонавай);
  • Функции белков в фитопатогенезе. — Мн, 1992. (разам з Л. С. Юшко і Г. М. Падчуфаравай).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сяро́ва Зоя Якаўлеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Праведники народов мира Беларуси: живые свидетельства Беларуси / Составители: К. И. Козак, М. И. Крапина [и др.]; под ред. В. Ф. Балакирева, К. И. Козака. — Минск: И. П. Ловинов, 2009. — С. 34, 136—140. — 292 с. — SBN 978-985-6901-50-1. (руск.)

Спасылкі правіць