Зыгмунт Вольскі — першы адказны рэдактар «Наша Нівы» і ўласнік выдавецтва.

Зыгмунт Вольскі
Род дзейнасці журналіст

Біяграфія правіць

Паводле успамінаў Антона Луцкевіча, Зыгмунт Вольскі быў лесніком, звольненым за каталіцкае веравызнанне. Апроч крыўды на ўладу, З. Вольскі хацеў пачаць даходнае прадпрыемства, гледзячы на вялікую папулярнасць закрытай уладамі «Нашае Долі», на яго меркаванне, гэткім прадпрыемствам магло быць выдаванне беларускай газеты. Гэтым імкненнем былі выкліканыя ідэйныя разыходжанні З. Вольскага (разам з Л. Кучэўскім) з астатнім складам першай рэдакцыі — Іванам і Антонам Луцкевічамі, ужо пры выпуску першага нумару «Нашай Нівы». Перадавіца першага нумару спачатку змяшчала надпіс «мы будзем служыць усяму беларускаму працоўнаму народу», аднак па настаянні З. Вольскага слова «працоўнаму» было заменена на «скрыўджанаму». З. Вольскі матываваў гэта патрэбай паказаць уладам не класавыя, а агульнанацыянальныя пазіцыі газеты і такім чынам, забяспечыць яе існаванне, фармальна адмежаваўшыся ад «Нашае Долі».[1] Спадзяванні З. Вольскага на даходы не апраўдаліся, неўзабаве ён пакінуў прадпрыемства[2].

Зноскі

  1. Дубавец С. Стагоддзе НН: нататкі…
  2. Дубавец С. «Наша Ніва»: амэрыканская…

Літаратура правіць

  • Дубавец С. Стагоддзе НН: нататкі з нагоды юбілею (эсэ) // Дзеяслоў. № 1 (26), 2007;
  • Дубавец С. «Наша Ніва»: амэрыканская тэма // Радыё Свабода. 2006, 12 ліст.