Зю́знік[3][4] (Lycopus) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомы зюзнік еўрапейскі (Lycopus europaeus), радзей, пераважна на поўдні, сустракаецца зюзнік высокі (Lycopus exaltatus ).

Зюзнік

Lycopus lucidus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycopus L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32253
NCBI  260602
EOL  61753
GRIN  g:7058
IPNI  133122-3

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце супраціўнае, надрэзаназубчатае або пёрыста-рассечанае.

Кветкі пучкамі ў пазухах лісця. Чашачка званочкавая, 4—5-рассечаная. Вяночкі званочкавыя. Толькі дзве тычынкі з пылавікамі, а дзве без пылавікоў. Плады — гладкія арэшкі.

Таксанамія правіць

 
Зюзнік еўрапейскі (Lycopus europaeus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Род Зюзнік уключае 21 від[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Спіс відаў роду Зюзнік на сайце The Plant List (2013) Архівавана 3 ліпеня 2013. (англ.) (Праверана 8 кастрычніка 2016)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць