Зялё́нае (трансліт.: Zialionaje, руск.: Зелёное)[1] — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны ў вёсцы Зялёная; на лініі Мінск-ПасажырскіМаладзечна, паміж пуцявым пастом Крыжоўка і станцыяй Беларусь.

Прыпыначны пункт
Зялёнае
Лінія Мінск-Пасажырскі — Маладзечна
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Мінскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1951 год
Ранейшыя назвы Зялёная
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 2
Тып платформаў бакавыя
Форма платформаў выгнутыя
Электрыфікавана 1963
Выхад да дарога Н8979 (на Заслаўе), шаша Р28 Мінск—Маладзечна
772,579 км 
Код станцыі 143613
Код у «Экспрэс-3» 2100763
Зялёнае (Беларусь)
Зялёнае
Зялёнае

Недалёка ад прыпыначнага пункта размяшчаюцца дзіцячыя аздараўленчыя лагеры: «імя Гастэлы», «Энергетык», «Дзяржынец», «Сасновы бор» і іншыя. Таксама знаходзяцца садовыя таварыствы: «Ніва-2», «Здароўе», «Экран», «Адрэта» і іншыя. У 500 кроках ад станцыі праходзіць шаша Р28 Мінск—Маладзечна, па якой ходзяць прыгарадныя аўтобусы і маршруткі на Мінск.

Зноскі

Спасылкі правіць