Зігенскі ўніверсітэт

Зігенскі ўніверсітэт (ням.: Universität Siegen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Зіген.

Зігенскі ўніверсітэт
ням.: Universität Siegen
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Siegen
Міжнародная назва англ.: University of Siegen
Заснаваны 1536
Год рэарганізацыі 1972
Студэнты 19 785[1], 10 611[1], 10 192[1], 10 304[1], 10 767[1], 11 239[1], 12 220[1], 11 869[1], 12 497[1], 12 512[1], 12 116[1], 12 248[1], 13 234[1], 14 196[1], 15 873[1], 17 591[1], 18 760[1], 19 361[1], 19 513[1], 19 457[1], 19 468[1], 19 114[1], 18 847[1] і 17 805[1]
Размяшчэнне Зіген
Сайт uni-siegen.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вытокі ўстановы як цэнтра адукацыі і даследаванняў бярэ пачатак у XVI стагоддзі. У 1536 годзе Вільгельм I, граф Насау-Дыленбурга, даручыў саксонскаму асветніку і багаслову Эразму Сарцэрыю стварыць лацінскую школу. У перыяд з 1594 па 1600 гады і з 1606 па 1609 гады кальвінісцка-рэфарматарская акадэмія (лац.: Academia Nassauensis) пераехала з Херборна ў Зіген, дзе размясцілася ў будынках Ніжняга замку.

У 1853 годзе была створана школа азелянення, якая неўзабаве набыла вядомасць. Тут вучылі добраўпарадкаванню і дагляду зямлі, у тым ліку метадам арашэння і асушэння лугоў, каб спрыяць павышэнню ўраджайнасці. Пасля Другой сусветнай вайны школа пераключылася на грамадзянскае будаўніцтва, і ў 1962 годзе яна была перайменавана ў дзяржаўную будаўнічую школу.

Наступнай навучальнай установай, якая будзе створана ў Зігене, была Зігерландская педагагічная вышэйшая школа, створаная ў 1964 годзе. У 1965 годзе яна стала філіялам Вестфальска-Ліпенскай вышэйшай педагагічнай школы.

1 жніўня 1972 года ў Зігене быў створаны паўнавартасны ўніверсітэт разам з чатырма іншымі ўніверсітэтамі ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі. Зігерландская педагагічная вышэйшая школа і Зігенска-Гумерсбахская вышэйшая школа аб’ядналіся і ўтварылі новы Зігенскі ўніверсітэт. Кампус у Гумерсбаху быў перададзены 1 чэрвеня 1983 года Кёльнскай вышэйшай тэхнічнай школе.

Факультэты правіць

  • Гуманітарных навук і мастацтваў
  • Адукацыі, архітэктуры і мастацтваў
  • Эканомікі
  • Навук і тэхналогій

Зноскі

Спасылкі правіць