Зігфрыд Ленц (ням.: Siegfried Lenz; 17 сакавіка 1926, Элк, Усходняя Прусія — 7 кастрычніка 2014, Гамбург) — нямецкі пісьменнік, навеліст, драматург.

Зігфрыд Ленц
ням.: Siegfried Lenz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 сакавіка 1926(1926-03-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 2014(2014-10-07)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Liselotte Lenz[d] і Ulla Lenz[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, дзіцячы пісьменнік, драматург
Гады творчасці з 1956
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
siegfried-lenz.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Зігфрыд Ленц нарадзіўся 17 сакавіка 1926 года ў мястэчку Элк ва Усходняй Прусіі ў сям'і мытнага чыноўніка.

Творчасць правіць

Дэбютаваў раманам «Ястрабы ў небе» (1951). Вядомасць прынёс раман «Урок нямецкай» (1968) пра антыфашысцкае Супраціўленне ў II сусветную вайну. У раманах «Хлеба і відовішчаў» (1959), «Жывы прыклад» (1973), «Краязнаўчы музей» (1978), «Страта» (1981), «На пляцы» (1985) выяўлены ўзаемадачыненні асобы і гісторыі, маральныя паводзіны чалавека ў трагічных абставінах II сусветнай вайны, пошукі ідэальнага героя. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Такой пяшчотнай была Зулейкен» (1955), «Парушальнік спакою» (1965), «Эйнштэйн перасякае Эльбу каля Гамбурга», «Пах мірабелі» (абодва 1975), філасофскай драмы-прытчы «Час бязвінных» (1961), радыёп'ес. Яго творам уласцівы сюжэтная разгалінаванасць, дакладнасць дэталі, ускладненасць сімволікі, уплыў філасофіі экзістэнцыялізму.

Бібліяграфія правіць

Некаторыя творы:

  • Ястрабы ў небе (1951)
  • Хлеба і відовішчаў (1959)
  • Урок нямецкай (1968)
  • Жывы прыклад (1973)
  • Краязнаўчы музей (1978)
  • Хвіліна маўчання (ням. Schweigeminute; 2008)

Кнігі Ленца перакладзены на 30 моў свету і іх агульны тыраж складае каля 25 мільёнаў.

Беларускія пераклады правіць

  • Прыхільнік ураду // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Зноскі

  1. а б Siegfried Lenz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Siegfried Lenz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура правіць

  • Лявонава Е. Ленц // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.