Зімовыя Алімпійскія гульні

Зімовыя Алімпійскія гульні — найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па зімовых відах спорту, што праводзяцца адзін раз у 4 гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта. Зімовыя Алімпійскія гульні пачалі праводзіцца з 1924 года як дадатак да летніх Гульняў. Некаторыя зімовыя віды спорту былі ўключаны ў летнія Алімпійскія гульні ў 1908 і 1920 гадах. З 1924 па 1992 гады зімовыя Алімпійскія гульні праводзіліся ў тыя ж гады, што і летнія. З 1994 зімовыя Алімпійскія гульні праводзяцца са зрухам у 2 гады ад летніх Алімпійскіх гульняў.

Месцы правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў
Карта пераможцаў зімовых Алімпійскіх гульняў      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 1 раз      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2 разы і больш      Краіны, якія перамаглі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 5 разоў і больш

Іншыя назвы: зімовая Алімпіяда, Белая алімпіяда.

Гісторыя правіць

Першымі міжнароднымі спаборніцтвамі, прызначанымі адмыслова для зімовых відаў спорту, былі Паўночныя гульні (шведск.), якія праводзіліся з 1901 па 1926 год у Стакгольме.

У складзе Алімпійскіх гульняў яшчэ пры стварэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта у 1894 годзе меркавалася ўключыць у алімпійскую праграму катанне на каньках. Аднак упершыню гэты від спорту з’явіўся на Гульнях 1908 года: былі разыграны 4 камплекты ўзнагарод у фігурным катанні.

У 1911 годзе на сесіі МАК было прапанавана арганізаваць на наступных гульнях адмысловы «Тыдзень зімовых відаў спорту», але паколькі арганізатарам у 1912 годзе выступала Швецыя, то яна выступіла супраць прапановы, асцерагаючыся канкурэнцыі Паўночным гульням. Пры падрыхтоўцы да наступных Алімпійскіх гульняў ідэя аб «Тыдні» прагучала зноў, але Першая сусветная вайна перашкодзіла правядзенню спаборніцтваў. І ў праграму Алімпійскіх гульняў 1920 года ў Антверпене былі ўключаны спаборніцтвы па фігурнаму катанню і хакею з шайбай.

У 1924 годзе ў Шамані (Францыя) пад патранажам МАК быў праведзены «Міжнародны спартыўны тыдзень з нагоды VIII Алімпіяды». Папулярнасць праведзенай падзеі прывяла да таго, што мінулы «тыдзень» стаў звацца першымі зімовымі Алімпійскімі гульнямі.

Спачатку летнія і зімовыя Гульні праходзілі ў адзін і той жа год, а ў 1994 годзе яны падзяліліся і да цяперашняга часу праводзяцца праз прыкладна роўныя прамежкі часу (2 гады).

Гады і месцы правядзення правіць

Гульні Год Горад Краіна Колькасць Колькасць
краін-удзельніц спартсменаў-удзельнікаў спартыўных дысцыплін відаў спорту
I 1924 Шамані   Францыя 16 280 14 4
II 1928 Санкт-Морыц   Швейцарыя 25 464 14 4
III 1932 Лэйк-Плэсід   ЗША 17 252 14 4
IV 1936 Гарміш-Партэнкірхен   Германія 28 646 17 4
(1) 1940 Гарміш-Партэнкірхен   Германія
(1) 1944 Карціна-д’Ампеца   Італія
V 1948 Санкт-Морыц   Швейцарыя 28 669 22 4
VI 1952 Осла   Нарвегія 30 694 22 4
VII 1956 Карціна-д’Ампеца   Італія 32 821 24 4
VIII 1960 Скво-Вэлі   ЗША 30 665 27 4(2)
IX 1964 Інсбрук   Аўстрыя 36 1091 34 6(3)
X 1968 Грэнобль   Францыя 37 1158 35 6
XI 1972 Сапара   Японія 35 1006 35 6
XII 1976 Інсбрук   Аўстрыя(4) 37 1123 37 6
XIII 1980 Лэйк-Плэсід   ЗША 37 1072 38 6
XIV 1984 Сараева   Югаславія 49 1272 39 6
XV 1988 Калгары   Канада 57 1423 46 6
XVI 1992 Альбервіль   Францыя 64 1801 57 6
XVII 1994(5) Лілехамер   Нарвегія 67 1739 61 6
XVIII 1998 Нагана   Японія 72 2302 68 7(6)
XIX 2002 Солт-Лэйк-Сіці   ЗША 77 2399 78 7
XX 2006 Турын   Італія 80 2508 84 7
XXI 2010 Ванкувер   Канада 82 2766 86 7
XXII 2014 Сочы   Расія 88 2800 98 7
XXIII 2018 Пхёнчхан   Рэспубліка Карэя
XXIV 2022 Пекін   КНР
XXV 2026 Мілан, Карціна-д’Ампеца   Італія
1 Адменены з-за Другой сусветнай вайны.
2 Біятлон становіцца зімовым алімпійскім відам спорту. Адмяняецца правядзенне спаборніцтваў па бабслеі.
3 Санкавы спорт становіцца зімовым алімпійскім відам спорту.
4 Першапачаткова гульні павінны былі адбыцца ў Дэнверы (ЗША). Але з-за фінансавых праблем арганізатараў было прапанавана правесці Алімпіяду ў Аўстрыі.
5 З гэтага года Зімовыя Алімпійскія гульні больш не праходзяць у тым жа годзе, што і летнія гульні. Зараз Зімовыя Алімпійскія гульні праводзяцца са зрушэннем у 2 гады.
6 Кёрлінг становіцца сёмым зімовым алімпійскім відам спорту. Таксама ў праграму гульняў уносяць снаўбордынг.

Гл. таксама правіць