КТГ-1 (Кіеўскі Тралейбус Грузавы тып 1) (руск.: Киевский троллейбус грузовой тип 1) — тралейвоз, які вырабляўся на Кіеўскім заводзе электратранспарту з 1977 па 1993 год. Выкарыстоўваўся ў якасці машын тэхдапамогі ці грузавога тралейбуса.

КТГ-1
Выява
Вырабнік Сцяг Украіны КЗЭТ
Праект, г. 1972
Выпуск, гг. 1976 — 1993
Агульная маса, кг 8600
Макс. хуткасць, км/г 50
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 2-8
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) 2
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) 8 (у грузавым адсеку)
Габарыты
Даўжыня, мм 9660
Шырыня, мм 2500
Вышыня кузава, мм 3590
Колавая база, мм 4430
Нізкападлогавасць, % 0
Рухавік
Вырабнік ЭА Дынама (Масква)
Тып ДК-210А
Магутнасць, кВт 110
Рабочае напружанне, В 550 — 600
Аўтаномны ход
Крыніца сілкавання РУЗ Урал-355АІ
Магутнасць устаноўкі АХ, кВт 95
Дальнасць АХ, км 350
КТГ-1 на Вікісховішчы

Апісанне канструкцыі правіць

За аснову кузава тралейвоза ўзяты кузаў тралейбуса ЗІУ-682. Кузаў мантуецца на стальным каркасе, які складаецца з трубчастай рамы складанай прасторавай формы, папярочных ферм і падоўжных ланжэронаў. Аддзелка кузава выканана са стальных лістоў. Кабіна цалкам аддзеленая ад грузавога адсеку і мае двое дзвярэй. У залежнасці ад мадыфікацыі замест грузавога можа быць пасажыркі адсек. Грузавы адсек мае дзве шырокія дзверы для пагрузачна-разгрузачных аперацый, а пасажырскі — адны пасажырскія і адны грузавыя дзверы.

Электраабсталяванне ўніфікавана з тралейбусам ЗІУ-682. Цягавы рухавік ДК-210А выраблены на заводзе Дынама (Масква) і мае рэастата-кантактарную сістэму кіравання. У сістэме аўтаномнага ходу выкарыстоўваецца радны 6-ці цыліндравы бензінавы карбюратарны рухавік унутранага згарання Урал-355АІ, аб'ёмам 5 550 см³ і максімальнай магутнасцю 95 к.с. Паліўны бак знаходзіцца пасярэдзіне тралейбуса, унізе рассоўных дзвярэй. Умяшчальнасць паліўнага бака — 150 літраў, аднак расход паліва на 100 кіламетраў дасягае 40 літраў. Працуе на бензіне А-67, А-66 і А-80.

Тралейвоз камплектаваўся каробкай перадач ад грузавога аўтамабіля ЗІЛ-164. Круцільны момант ад РУЗ на вядучы мост перадаваўся з дапамогай спецыяльнай раздатачнай каробкі, абмінаючы трансмісію электрарухавіка.

У элементах шасі выкарыстоўваюцца агрэгаты ад грузавога аўтамабіля МАЗ-500. Для палягчэння ўмоў працы вадзіцеля рулявое кіраванне абсталявана пнеўмаўзмацняльнікам. Падвеска пярэдняй і задняй восі — рысорная.

Выкарыстанне правіць

У часы СССР грузавыя тралейбусы шырока выкарыстоўваліся ў гарадах, якія мелі тралейбусныя гаспадаркі. Часцей за ўсё грузавыя тралейбусы належалі тралейбусным паркам. Буйныя гарадскія прадпрыемствы (асабліва лёгкай прамысловасці) заказвалі перавозкі грузавымі тралейбусамі гатовай прадукцыі з прадпрыемстваў на гарадскія склады або таварныя чыгуначныя станцыі. Грузавы тралейбус, у адрозненні ад грузавіка, быў больш танным ў эксплуатацыі, бо працаваў на электраэнергіі. КТГ-1, як і большасць грузавых тралейбусаў, меў апроч электрарухавіка карбюратарны рухавік унутранага згарання для непрацяглай працы ў месцах без кантактнай сеткі (тэрыторыі прадпрыемстваў, склады, таварныя станцыі). У СССР найбольшае распаўсюджванне грузавыя тралейбусы атрымалі ў 1960-1980-я гады.

У цяперашні час масава не выкарыстоўваюцца. Тралейвозы, якія захаваліся, у большасці выпадкаў выкарыстоўваюцца як цягачы для буксіроўкі няспраўных тралейбусаў у дэпо, але ёсць і выключэнні: напрыклад, у Маскве КТГ-1 працуюць пераважна па прамым прызначэнні.

Мадыфікацыі правіць

На базе КТГ-1 былі створаны наступныя мадыфікацыі:

  • КТГ-2 — з бартавым кузавам
  • КТГ-4 — перасоўная сталовая
  • КТГ-5 — тэхнічная дапамога
  • КТГ-6 — палівамыйны
  • КТГ-7 — седлавы цягач (серыйна не выпускаўся)
  • КТГ-8 — рэфрыжэратар
  • КТГ-9 — самазвал

Літаратура правіць

  • Казлоў К., Машкевіч С. Кіеўскі тралейбус. — Кіеў: КИЙ, 2009.
  • Аландэр А., Казлоў К., Тархаў С. Электратранспарт Украіны энцыклапедычны даведнік. — Кіеў: Варто, 2010.