Каваты (правінцыя)

Правінцыя Каваты (яп.: 河内国 Каваты но куні, «Краіна Каваты» ці 河州 Касю:, «правінцыя Каваты») — гістарычная правінцыя Японіі ў рэгіёне Кінкі на востраве Хансю. Адпавядае ўсходняй частцы прэфектуры Осака.

Правінцыя Каваты на карце Японіі са старым адміністрацыйным падзелам (вылучана чырвоным).

Гісторыя правіць

Правінцыя Каваты была ўтворана ў VII стагоддзі. Яе адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў сучасным горадзе Фудзіідэра. Правінцыя займала важнае становішча на шляху ад сталіцы да заходніх рэгіёнаў Японіі.

Спрадвеку землі Каваты належалі Мананобэ, японскаму ваеннаму роду, які загінуў у VII стагоддзі ў рэлігійнай вайне супраць будыстаў роду Сога, абараняючы сінтаізм.

У перыяд Хэян (7941185) правінцыя па чарзе належала родам Мінамота і Тайра.

У часы рэстаўрацыі Кэму (13331338) Каваты стала месцам асноўных баёў паміж прыхільнікамі імператара і Асікагі Такаудзі. Перамога апошняга прывяла да з'яўлення сёгуната Мурамаці, адзін з галоўных саветнікаў якога, род Хатакэяма, атрымаў правінцыю Каваты за баявыя заслугі.

У XVI стагоддзі гаспадарамі гэтых земляў былі роды Міёсі, Ода і Таётомі. У перыяд Эда (16031867) правінцыя Каваты была падпарадкавана непасрэдна сёгунату.

У выніку адміністрацыйных рэформаў 18711876 гадоў правінцыя Каваты ўвайшла ў склад прэфектуры Осака.

Паветы правінцыі Каваты правіць

Літаратура правіць

  • 『角川日本地名大辞典』全50巻. — 東京: 角川書店, 1987—1990. (Большой словарь японских топонимов издательства Кадокава. В 50 томах. — Токио: Кадокава сётэн, 1987—1990.)