Кадрыёрг (Екацяры́ненталь) — барочны палацава-паркавы ансамбаль у Таліне. Сваю назву Екацярыненталь (па-нямецку «даліна Кацярыны») атрымаў у гонар сужэнкі Пятра I — Кацярыны I. Жыхары Эстоніі называюць гэта месца Кадрыёрг (спрошчаны эстонскі пераклад — «Екацярыненталь»: эст.: Kadriorg — даліна Кадры).

Палац
Кадрыёрг
Kadriorg
Кадрыёргскі палац
Кадрыёргскі палац
59°26′18,91″ пн. ш. 24°47′27,86″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Тып будынка палацава-паркавы ансамбль
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Нікола Мікеці
Заснавальнік Пётр I
Дата заснавання 1725
Будаўніцтва 25 ліпеня 17181727
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Падчас Паўночнай вайны (17001721 гадоў) землі цяперашняй Эстоніі былі далучаны да Расіі. Рэвель капітуляваў увосень 1710 года, а ўжо ў снежні 1711 года Пётр I разам з Кацярынай упершыню наведаў горад. Расійскаму цару спадабаліся ваколіцы Ласнамяэ. Адсюль, з абрыву, адкрываўся від на горад і на гавань, што будавалася. У 1714 годзе Пётр выкупіў гэтыя землі ў дзяржаўную маёмасць. Маёнтак, што там знаходзіўся, быў добраўпарадкаваны і перабудаваны пад рэзідэнцыю цара. Цяпер гэты дом з’яўляецца адной са славутасцей Таліна як домік Пятра. Сціплы дом быў зручным для начовак, але не пасаваў пад сваё прызначэнне рэзідэнцыі.

 
Палац Екацярыненталь узімку

Будаўніцтва новага палацава-паркавага ансамбля было распачата 25 ліпеня 1718 года па загаду Пятра I. Праект склаў італьянец Нікола Мікеці. Будаўнічымі работамі кіраваў яго памочнік Гаэтана К'яверы. У 1720 годзе, паводле патрабавання Мікеці, да Рэвеля накіравалі Міхаіла Зямцова, які ачоліў будаўніцтва ансамбля цягам чатырох год згодна з праектамі і паказаннямі Мікеці.

Ужо ў 1719 годзе бакавыя павільёны былі пакрыты чарапіцай, а да вясны 1721 года было завершана ўнутранае аздабленне. Неўзабаве пасля гэтага тут некаторы час мешкаў Пётр I і Кацярына. У ліпені 1724 года, падчас апошняга візіту Пятра I у Рэвель, большая частка ўнутраных памяшканняў галоўнага будынка была яшчэ ў рыштаваннях, а асноўныя работы скончыліся да 1727 года.

У 1930-х гадах палац быў рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы (з 1938 года — прэзідэнта) Эстоніі, а цяпер рэзідэнцыя знаходзіцца ў будынку побач з палацам. У савецкі перыяд 1946—1991 гадоў палац быў галоўным будынкам Эстонскага музея мастацтва. Сёння ў ім размяшчаецца яго філіял.

Парк Кадрыёрга правіць

Першапачаткова парк меў плошчу каля 100 га. У парку знаходзіцца дом-музей Пятра I, на мяжы — сучасны будынак Эстонскага музея мастацтва (Музей Куму).

Сажалкі ў парку былі выкапаны адразу пасля пачатку будаўніцтва як для ажыўлення ландшафту, так і для асушэння глебы. Найстарэйшымі з іх былі сажалка ў двары Марыінскага прытулку, сажалка на поўнач ад цяперашняй дарогі Кадры і верхняя сажалка між палацам і домікам Пятра ці Лебядзіная сажалка.

Раён Кадрыёрга правіць

У 19 ст. у раёне Екацярыненталя размяшчалася прадмесце Рэвеля, якое атрымала простую назву Слабада. Яго насяляла ў асноўным мясцовая галеча, і раён не быў папулярным месцам адпачынку гараджан, нягледзячы на палацава-паркавы ансамбаль. Пазней прэстыж раёна пачаў расці: пачалася забудова жылымі дамамі. У 1880 годзе ў Екацярыненталі праходзіць трэцяе Усеагульнае свята песні. У 1934 годзе — першыя Эстонскія Гульні, якія паклалі пачатак традыцыйным святам танцаў у Эстоніі.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць