Кадыс[2] (ісп.: Cádiz, лац.: Gades) — горад на паўднёвым захадзе Іспаніі, у Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баія-дэ-Кадыс. Насельніцтва — 133 000 чал. (2004) (з прыгарадамі — 629 000).

Горад
Кадыс
ісп.: Cádiz
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Плошча
  • 12 100 000 м²
Вышыня цэнтра
11 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
130 561 чалавек (2006)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
11000
Аўтамабільны код
CA
Афіцыйны сайт
cadiz.es (ісп.)
Кадыс на карце Іспаніі
Кадыс (Іспанія)
Кадыс
Кадыс (Іспанія)
Кадыс

Гісторыя правіць

Кадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 года да н.э. і прэтэндуе на званне найстарэйшага горада Еўропы. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны карфагенянамі. Пасля Другой Пунічнай вайны, гэта значыць у 206 годзе да н.э., Гадэс перайшоў да рымлян. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў, вестготаў і арабаў. У грэкаў і візантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Свету», была нават прымаўка «далей Кадыса і шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Рыгор Багаслоў у «пахвальным слове» Васілю Вялікаму.

У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй. У першай іспанскай хроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 года, падрыхтаванай каралём Альфонса X, гаворыцца пра тое, што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Геркулеса, і засяленне мясцовасці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэчаскага героя[3]. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі іспанскіх экспедыцый у Амерыку. З суседняга з Кадысам порту Палас-дэ-ла-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калумба.

У 1766 годзе кароль Карлас III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 18101812 гады беспаспяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 года. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фердынандам VII. Кадыс быў абложаны французамі і ўзяты ў 1824 годзе.

У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстанне, якое пацягнула за сабой адрачэнне ад пасады Ізабелы II, адстаўку Гансалеса Брава і фарміраванне новага ўрада на чале з Хасэ Кончам.

Славутасці правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. а б http://www.abc.es/espana/20150613/abci-alcalde-kichi-cadiz-201506131201.html
  2. Напісанне Кадыс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.407
  3. Primera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8

Спасылкі правіць