Казанская ікона Божай Маці

Казанская ікона Божай Маці — абраз Багародзіцы, адзін з найбольш ушанаваных у Рускай праваслаўнай царкве.

Казанская ікона Божай Маці
выява
Дата з'яўлення: 1579
Іконаграфічны тып: Адзігітрыя
Дата святкавання 21 ліпеня і 4 лістапада.

Гісторыя правіць

У 1579 годзе у Казані пасля пажару, які знішчыў спачатку царкву Мікалая Тульскага, а затым і частку горада, народу «з’явіўся» святы лік. Маленькай Матроне, дачцэ купца, прыснілася Багародзіца, якая паказвала месца на пажарышчы, дзе быў пахаваны абраз. Да здзіўлення людзей ён быў знойдзены і выглядаў так, быццам яго толькі што напісалі. Ніхто не ведаў ні прызначэння абраза Казанскай Божай Маці, ні таго, адкуль ён узяўся, але неўзабаве народ пераканаўся ў яго цудоўнай сіле: мноства людзей было вылечана. На месцы з’яўлення абраза пабудавалі жаночы Багародзіцкі манастыр, у якім першай манашкай, а затым і ігуменняй стала Матрона[1][2].

Зноскі