Казімір Велікаселец

беларускі рымска-каталіцкі іерарх, Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, манах-д

Казімі́р Велікасе́лец (нарадзіўся 5 мая 1945, в. Стараволя, Пружанскі раён) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў 2021 годзе.

Казімір Велікаселец

Герб
2-і Апостальскі адміністратар sede vacante і ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
3 студзеня 2021 — 23 кастрычніка 2021
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Папярэднік Антоній Дзям’янка[1]
Дапаможны біскуп
Пінскай дыяцэзіі
з 6 мая 1999 года
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Генеральны вікарый
Пінскай дыяцэзіі
1992 год — 1999 год
Царква Рымска-Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 5 мая 1945(1945-05-05) (78 гадоў)
Стараволя, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць
Прыняцце свяшчэннага сану 4 чэрвеня 1984 года

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. Вучыўся ў семінарыі ў Рызе, падчас навучання склаў шлюбы ў Ордэн дамініканцаў. Атрымаў сакрамент святарства 4 чэрвеня 1984 года. З 1984 года быў пробашчам у Ішкалдзі. У 1992 годзе быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. 6 мая 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж года адбылося рукаўскладанне ў біскупа.

3 студзеня 2021 года, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца[2]. Паўнамоцтвы біскупа Казіміра Велікасельца як Апостальскага Адміністратара канчаткова прыпыніліся з афіцыйным і кананічным уступленнем на пасаду Мінска-Магілёўскага мітрапаліта Іосіфа Станеўскага 23 кастрычніка 2021 года.

Зноскі

  1. Быў 1-ым Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў перыяд sede vacante з 14 чэрвеня 2006 года па 21 верасня 2007 года. У прамежак часу паміж 1-ым і 2-ім перыядамі sede vacante Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
  2. Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча

Спасылкі правіць