Казімір Кагнавіцкі

Казімір Кагнавіцкі (10 лютага 1746, в.Ланчанава, Ковенскі павет22 сакавіка 1825) — гісторык, педагог.

Казімір Кагнавіцкі
Дата нараджэння 10 лютага 1746(1746-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1825(1825-03-22) (79 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар

Біяграфія правіць

З 1764 г. езуіт. Вучыўся ў езуіцкіх установах у Коўне, Вільні, в.Пашаўша (Жамойць), у 17671770 гг. слухаў курс філасофіі ў Віленскай акадэміі. У 17701772 гг. выкладаў рыторыку, паэтыку і матэматыку ў Мерацкім калегіуме, склаў яго хроніку. З 1772 г. вывучаў тэалогію ў Гарадзенскім калегіуме, пасля скасаванняў 1773 г. ордэна езуітаў перайшоў у Віленскую акадэмію, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі і вольных навук. З 1774 г. святар. Да 1781 г. выкладаў у Гарадзенскай ваяводскай (потым акруговай) школе адчыненай Адукацыйнай камісіяй замест езуіцкага калегіума.

Зрабіў падарожжа ў Рым, якое апісаў у кнізе «Рымская дарога» (1783). Дзякуючы падтрымцы А.М.Сапегі, заняў пасаду трыбунальскага прапаведніка ў Гародні. З 1789 г. пры двары Сапегаў у Ружанах, дзе пачаў пісаць гісторыю іх роду на падставе фамільнага архіва. Гісторыя мела форму асобных біяграфій, усяго склаў 6 тамоў (т. 1 — 3 выдадзены ў 17901792 гг.). Том 1 прысвечаны Льву Сапегу (перавыд. ў 1805, 1830, 1837, 1855), том 2 — Яну Петру Сапегу. У працы змешчана шмат гістарычных крыніц. У т.л. лісты манархаў, «Дыярушы выправы на Маскоўскую вайну Яна Пятра Сапегі 1608 — 1611 гадоў». У 18021807 гг. узначальваў рух па пераносе мошчаў блажэннага А.Баболі ў Полацк. З 1805 г. зноў у ордэне езуітаў. У 18051809 гг. намеснік рэктара калегіума ў Дынабургу, потым у Полацку, з 1811 г. узначальваў місійны дом у Хальчы. У 1814 г. адышоў ад спраў, жыў у Магілеве, дарадца рэктара і духоўны апякун калегіі. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Ферару (Італія), потым жыў у Галіччыне.

Творы правіць

  • Życia Sapiehów. T. 1 — 3. — Wilno, 1790 — 1793.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пазднякоў, В. Кагнавіцкі Казімір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 522. — ISBN 985-11-0041-2.