Казімір Францавіч Бенек

Казімір Францавіч Бенек (5 лютага 1895, в. Радашавічы  (польск.), Серадзкі павет, Царства Польскае — 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР, намеснік старшыні СНК БССР (19301934)[1].

Казімір Францавіч Бенек
Сцяг Наркам працы БССР
1927 — 1929
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Сцяг Наркам гандлю БССР
1929 — 1930
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Нічыпар Аксючыц
Пераемнік Аўгуст Балцін
Сцяг Намеснік старшыні СНК БССР
1930 — 1934
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Сцяг6-ы Наркам земляробства БССР
4 мая 1933 — 26 красавіка 1937
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Піліп Рачыцкі
Пераемнік Мікалай Нізоўцаў
Старшыня Магілёўскага павятовага выканаўчага камітэта
1920 — 1923
Нараджэнне 5 лютага 1895(1895-02-05)
Смерць 13 лютага 1938(1938-02-13) (43 гады)
Партыя КПСС
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 лютага 1895 года ў в. Радашэвічы Калішскай губерні. Удзельнік рэвалюцыйнага руху з 1912 г., член сацыял-дэмакратычнага гуртка, распаўсюджваў антыўрадавыя лістоўкі, за што ў 1914 г. арыштаваны і зняволены ў Модлінскую крэпасць, адкуль уцёк. Працаваў на заводах Крывога Рога, Екацярынаслава, Кам’янскэ. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Кам’янскэ: уступіў у РСДРП(б), член і сакратар выканкома гарадскога Савета, намеснік ваенкома раёна, член гарадской думы (па спісе бальшавікоў), камісар па польскіх справах.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. Вясной 1918 г. у чырвонагвардзейскім атрадзе ваяваў супраць нямецкіх войск, быў губернскім камісарам па польскіх справах у Варонежы. Са снежня 1918 г. камісар камандных курсаў Заходняй стралковай дывізіі, намеснік начальніка палітаддзела 8-й стралковай дывізіі, інструктар палітаддзела 16-й арміі. У 19201923 гг. сакратар Магілёўскага павятовага камітэта партыі, старшыня Магілёўскага павятовага выканкома, загадчык аддзела кіравання Гомельскага губвыканкома. У час партыйнай чысткі (1921 г.) неабгрунтавана абвінавачаны ў пралетарскай ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», а пазней — у шпіянажы. Аднак яго высокі аўтарытэт сярод членаў партыі дапамог яму пазбегнуць выключэння з партыі і рэпрэсій. У 1923 г. у распараджэнні ЦК РКП(б), сакратар Барысаўскага павятовага камітэта КП(б)Б.

З мая 1924 года ў Наркамаце рабоча-сялянскай інспекцыі БССР — ЦКК КП(б)Б. Наркам працы (19271929 гг.), гандлю (19291930 гг.), земляробства (19331937 гг.) БССР, намеснік старшыні СНК БССР (19301934 гг.). Член ЦКК КП(б)Б у 19241927 і яе Прэзідыума ў 19251927 гг. Член ЦК з 1927 г. і Бюро ЦК КП(б)Б з 1930 г. Член ЦВК СССР з 1931 г. Член ЦВК БССР з 1924 г. і яго Прэзідыума з 1931 г.[1].

25 мая 1937 г. яго арыштавалі і 21 кастрычніка 1937 г. ён быў асуджаны па справе Польскай ваеннай арганізацыі (артыкулы 68 і 76 УК БССР). У ходзе следства спрабаваў скончыць жыцце самагубствам. Расстраляны 13 лютага 1938 г.[2]. Рэабілітаваны 28 лістапада 1958 г.[2].

Зноскі

  1. а б Бенек Казимир Францевич // Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. — Т. 5: Биографический справочник. — Минск: БелСЭ, 1982. — 738 с. — С. 54.
  2. а б Расстраляныя ў Мінску. у 2 ч., ч. 1, с. 94(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 17 жніўня 2016.

Літаратура правіць