Кайсын Шуваевіч Куліеў

Кайсын Шуваевіч Куліеў (карач.-балк. Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын; 1 лістапада 1917, с. Верхні Чагем, Чагемскі раён, Кабардзіна-Балкарыя — 4 чэрвеня 1985) — балкарскі паэт. Народны паэт Кабардзіна-Балкарыі (1967).

Кайсын Шуваевіч Куліеў
карач.-балк. Къулийланы Шуўаны жашы Къайсын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 кастрычніка (1 лістапада) 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1985(1985-06-04) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, палітык
Мова твораў карачаева-балкарская мова[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» нагрудны знак «За заслугі перад польскай культурай»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя Луначарскага (1935—1939). Друкаваўся з 1934 года. У 1944 годзе незаконна высланы з Кабардзіна-Балкарыі, да 1957 года жыў у Кыргызстане. Паэтычныя цыклы «Мае суседзі» (1939—1945), «Песні цяснін» (1947—1951), кнігі вершаў «Паранены камень» (1964; Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага 1966), «Мір дому твайму!» (1967), «Кніга зямлі» (1972), «Краса зямная» (1980) і інш. — своеасаблівы летапіс гістарычнага мінулага і сучаснага балкарскага народа, прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, жыццялюбствам, гуманізмам. Пераклаў на балкарскую мову верш Я. Купалы «А хто там ідзе?». На беларускую мову асобныя творы Куліева пераклалі Р. Барадулін, А. Куляшоў, У. Шахавец.

Дзяржаўная прэмія СССР (1974), Ленінская прэмія (1990).

Творы правіць

  • Кніга зямлі. — Мн., 1974.
  • Собрание сочинений: В 3 томах. — М., 1976—1977.

Зноскі

Літаратура правіць