Кайы (турэцк.: Kayı, літаральна "вялікія", "высокія") — старажытнае племя цюркаў-агузаў, што паходзіла з падгаліны базоклар ("шэрыя стрэлы"). Лічылі сябе прамымі нашчадкамі Гюн-хана, сына хана Агуза, легендарнага заснавальніка саюза агузаў. Некаторыя даследчыкі атаясняюць кайы з паўночнакаўказскай Кайтагскай дзяржавай, якая існавала з VIII ст. на тэрыторыі Дагестана.

Тамга Кайы

Каля XII ст. кайы з’явіліся на ўсходзе Анатоліі і пасля руйнавання сельджукскай дзяржавы атрымалі незалежнасць. Згодна запісам XV ст. да гэтага племені належаў Асман I, заснавальнік Асманскай імперыі.

Спасылкі правіць