Какаду вялікі белахохлы

Вялікі белахохлы какаду (Cacatua alba, сін. Plyctolophus alba) — птушка сямейства какаду.

Какаду вялікі белахохлы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cacatua alba (Müller, 1776)

Сінонімы
Plyctolophus alba
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554842
NCBI  141836
EOL  1178086

Знешні выгляд правіць

Даўжыня цела 45-50 см, крыла 25-31 см, хваста каля 20 см; вага да 600 г. апярэнне белае з бляскам. Падхвосце і падкрылкі — жоўтыя. Хахол вельмі прыгожы, бліскуча-белага колеру, у паднятым стане ўтварае карону. Калявокавае кальцо блакітна-шэрае. Адрознай прыкметай самцоў і саміц з'яўляецца афарбоўка радужкі. У саміц яна светлая — чырвона-карычневага колеру, а ў самцоў цёмна-карычневая. Лапы і дзюба чорна-шэрыя.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны на Малукскім архіпелагу і на астравах Цідор, Бацьян, Тэрынаце, Обі і Хальмахера.