Какаін — метылавы складаны эфір бензаілэкганіна, алкалоідаў трапановага шэрагу, валодае лакальнаанэстэзійным і наркатычным дзеяннем. Разам з іншымі алкалоідамі ўтрымоўваецца ў раслінах роду Эрытраксілум (Erythroxylum), у прыватнасці: какаінавы куст (Erythroxylum coca), Erythroxylum laetevirens, Erythroxylum novogranatense, Erythroxylum recurrens, Erythroxylum steyermarkii і інш., распаўсюджаных у трапічнай зоне Паўднёвай Амерыкі.

Какаін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₁₇H₂₁NO₄
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 50-36-2
PubChem 446220
Рэг. нумар EINECS 200-032-7
SMILES
RTECS YM2800000
ChemSpider 10194104

Дзякуючы свайму танізуючаму і наркатычнаму дзеянню лісце кокі (Erythroxylum coca var. Coca) доўгі час ўжываліся карэнным насельніцтвам Паўднёвай Амерыкі; вылучаны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з лісця кокі чысты какаін распаўсюдзіўся ў Еўропе і ЗША. Першапачаткова ён шырока ўжываўся ў медыцынскіх мэтах, але да пачатку XX стагоддзя быў амаль цалкам выцеснены з медыцынскай практыкі больш дасканалымі прэпаратамі.