Калат-аль-Бахрэйн

Калат-аль-Бахрэйн (араб. قلعة البحرين‎‎ — «крэпасць Бахрэйн») — аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бахрэйне, прадстаўляе сабою штучны ўзгорак, створаны культурнымі наслаеннямі з 2300 гг. да н.э. да 1700 гг. н.э.[1]

Калат-аль-Бахрэйн*
Qal’at al-Bahrain – Ancient Harbour and Capital of Dilmun**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Бахрэйна Бахрэйн
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii, iv
Спасылка 1192
Рэгіён*** Еўропа і Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2005 год  (29-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1192
рус.англ.фр.

З 3 ст. да н.э. да 16 ст. н.э. у гэтым партовым горадзе гандлявалі, будавалі дамы і храмы, прыязджалі і з'язджалі многія пакаленні жыхароў. Яго захоплівалі і здавалі военачальнікі розных імперый. Мяркуюць, што тут знаходзілася сталіца дзяржавы Дыльмун, якая была цэнтрам цывілізацыі гэтага рэгіёну.

Горад быў скрыжаваннем розных культур, і гэта адлюстравалася на яго архітэктуры. У выніку шматвекавой дзейнасці з'явіўся велізарны ўзгорак культурных напластаванняў вышынёй 12 м. Яго верхні слой — партугальская крэпасць, ад яе імя археалагічны аб'ект атрымаў сваю назву («кала» — крэпасць).

У адным і тым жа месцы можна ўбачыць прыклады фартыфікацыйных збудаванняў розных эпох, палацы, якія ўплылі на палацавае дойлідства іншых краін, і проста жылую забудову.

Гісторыя правіць

Археалагічныя знаходкі, раскапаныя ў крэпасці, раскрываюць многае пра гісторыю краіны. Гэтая мясцовасць была заселеная на працягу каля 5000 гадоў і ўтрымлівае каштоўную інфармацыю аб Медным і Бронзавым вяках у Бахрэйне. Першая крэпасць Бахрэйна была пабудавана каля трох тысяч гадоў таму на паўночна-ўсходнім піку вострава Бахрэйн. Крэпасць Калат-аль-Бахрэйн датуецца шостым стагоддзем нашай эры. Сталіца цывілізацыі Дзілмун быў паводле «Эпасу аб Гільгамешы», «зямлёй неўміручасці», радавым месцам шумераў і месцам сустрэчы багоў.[2]

З 1987 года археолагі Бахрэйна працуюць над аб'ектам. Археалагічныя знаходкі паказалі сем гарадскіх цывілізацый, пачынаючы з Дзілмуна, найбольш важнай старажытнай цывілізацыі рэгіёну.

Раскопкі правіць

Раскопкі паказваюць невялікае паселішча, адзінае з гэтага перыяду ва Ўсходняй Аравіі, на яго паўночным баку. Зроблена выснова, што вёска была заселеная людзьмі, якія развівалі сельскую гаспадарку побач з аазісам, садзілі пальмы, пасвілі авец і коз, займаліся рыбалкай у Аравійскім моры. Маленькія домікі былі зробленыя з грубага каменя з глінай або растворам у якасці злучнага матэрыялу. У дамах былі прасторныя абтынкаваныя падлогі. Раскопкі таксама сведчаць, што вёска была падзелена на вуліцы, якія раздзялялі жылыя комплексы.

Знойдзены металічныя артэфакты: медныя адліўкі, прылады лоўлі; малыя і вялікія ціглі, якія выкарыстоўваюцца для плаўкі металу, былі выяўленыя ў значных колькасцях, што сведчыць аб вялікім маштабе вытворчасці прафесійных рамеснікаў. Медныя вырабы затым гандляваліся ў суседніх краінах — Амане і Месапатаміі.

Зноскі

  1. UNESCO. Qal’at al-Bahrain – Ancient Harbour and Capital of Dilmun (англ.). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 22 лістапада 2016.
  2. Cavendish, Marshall (September 2006). World and Its Peoples. Marshall Cavendish. p. 42. ISBN 978-0-7614-7571-2. Праверана 5 May 2011.

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.