Калацкае ўзвышша

Калацкае ўзвышша (руск.: Кала́чская возвы́шенность) — узвышша на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, на левабярэжжы Дона, паміж рэкамі Біцюг і Хапёр, у межах Варонежскай, Валгаградскай, Растоўскай абласцей Расіі.

Калацкае ўзвышша ў Вараб’ёўскім раёне Варонежскай вобласці

Вышыня да 240 м. Уяўляе сабой паўднёвыя адгор’і Сярэднярускага ўзвышша. Калацкае ўзвышша складзена верхнемелавымі (крэйда, мергель) і палеагенавымі (гліны, пяскі, пясчанікі) адкладамі, перакрытымі ледніковымі адкладамі і лёсападобнымі покрыўнымі суглінкамі. Рэльеф далінна-ярава-балачны. Галоўныя рэкі — левыя прытокі Дона: Асярэдзь, Талучэеўка, Пескаватка. Глебы ўзвышша — чарназёмы звычайныя і паўднёвыя. Захаваліся дубравы (Шыпаў лес і інш.). Стэпы разараны пад пасевы пшаніцы, жыта, проса, сланечніка.

Спасылкі правіць