Калгуеў — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на ўсходзе Баранцава мора. Адносіцца да Архангельскай вобласці.

Калгуеў
Характарыстыкі
Плошча3 495,5 км²
Насельніцтва
  • 446 чал.
Размяшчэнне
69°01′09″ пн. ш. 49°21′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФАрхангельская вобласць
Калгуеў (Расія)
Калгуеў
Калгуеў
Калгуеў (Архангельская вобласць)
Калгуеў
Калгуеў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Размяшчэнне вострава Калгуеў
Карта вострава

Апісанне правіць

Плошча вострава складае 3495,5 км². Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і размешчаны ў 75 км ад мацерыка.

Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Паверхня ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі; паўднёвая частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот.

Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расліннасць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоній марскіх птушак, фаўна на востраве прадстаўлена лісіцамі.

На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.

Тапаграфічныя карты правіць