Калевала (карэл.: і фінск.: Kalevala) — карэла-фінскі паэтычны эпас. Складаецца з 50 рун (песень).

Вяйнямёйнен абараняе сампа ад ведзьмы Лоўхі. Акселі Гален-Калела

У аснову ляглі карэльскія народныя эпічныя песні. Апрацоўка «Калевалы» належыць Эліясу Лёнрату (1802—1884), які звязаў асобныя народныя эпічныя песні, зрабіўшы пэўны адбор варыянтаў гэтых песень і згладзіўшы некаторыя няроўнасці. Апрацоўка праведзена Лёнратам двойчы: у 1835 (1-е выданне «Калевалы») і ў 1849 (2-е выданне «Калевалы»). На тэрыторыі пасёлка Калевала стаіць хвоя, пад якой, паводле паданняў, працаваў Лёнрат.

Беларускія пераклады правіць

Над перакладам «Калевалы» у свой час працаваў Максім Багдановіч. Фінска-карэльскі эпас высока цанілі Янка Купала і Якуб Колас. У 1956 годзе выйшаў пераклад з рускай мовы дзіцячага празаічнага пераказу Калевалы, зроблены Міхасём Машарам.

Поўны пераклад з мовы арыгінала зроблены Якубам Лапаткам і апублікаваны ў 2015 годзе. Ён стаў самым вялікім паэтычным тэкстам на беларускай мове[1].

Зноскі

Спасылкі правіць