Калегія выбаршчыкаў (ЗША)

Калегія выбаршчыкаў ЗША — інстытут, які абірае прэзідэнтаў і віцэ-прэзідэнтаў Злучаных Штатаў Амерыкі кожныя чатыры гады. Грамадзяне ЗША не галасуюць за кандыдатаў у прэзідэнты або віцэ-прэзідэнты, а біраюць пасярэднікаў, т.зв. «выбаршчыкаў», якія амаль заўсёды абавязваюцца галасаваць за канкрэтных кандыдатаў і якія абіраюцца ў адпаведнасці з законамі кожнага штата. Колькасць выбаршчыкаў ад кожнага штата залежыць ад колькасці яго прадстаўнікоў у Кангрэсе, а Дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША даруе акрузе Калумбія, на тэрыторыі якой знаходзіцца сталіца краіны — Вашынгтон, столькі выбаршчыкаў, колькі б яна мела, калі б была штатам, але не больш, чым найменш населены штат (зараз 3 выбаршчыкі). Такім чынам, у цяперашні час калегія выбаршчыкаў складаецца з 538 членаў: 435 членаў Палаты прадстаўнікоў, 100 сенатараў і 3 дадатковыя выбаршчыкі з акругі Калумбія.

Карта калегіі выбаршчыкаў, якая паказвае вынікі прэзідэнцкіх выбараў ЗША 2012 года. Дзеючы прэзідэнт Барак Абама (дэмакрат-Ілінойс) выйграў народнае галасаванне ў 26 штатах і акрузе Калумбія (пазначана сінім колерам) і атрымаў 332 галасы выбаршчыкаў. Былы губернатар Міт Ромні (рэспубліканец-Масачусетс) выйграў народнае галасаванне ў 24 штатах (пазначана чырвоным колерам) і атрымаў 206 галасоў выбаршчыкаў.