«КальЯн» — беларускі панк-гурт з Гродна.

КальЯн
Жанр фолк-панк
Гады 1996-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Мова песень беларуская
Склад Аляксандр «Міхалыч» Дзянісаў, Ілля «Ільябл», Кастусь «Кот», Лізавета, Аляксандр «Сыр»
Іншыя
праекты
Dzieciuki, Людзі на балоце

Біяграфія правіць

Гурт «КальЯн» створаны ў верасні 1996 года вакалістам Аляксандрам Дзянісавым і гітарыстам Змітром Антаневічам.[1] У гэты перыяд былі запісаны 2 акустычныя і 2 электрычныя альбомы «У краіне цудаў» (выдадзены ў Польшчы сумесна з гуртом Deviation, 1997), «Б. Н.» (1999). У 1998 годзе музыкі ўзялі гран-пры на фестывалі «Басовішча». У 20002001 гадах каманда прыпыніла актыўную дзейнасць, яна знаходзілася ў стане паўраспаду. Музыкі спрабавалі ўдзельнічаць у шматлікіх праектах («С. М. Родин», «С. Р.К.» і іншых), аднак яны не ўвянчаліся поспехам. З красавіка 2001 года «КальЯн» у абноўленым складзе пачаў працаваць над новай праграмай, якая была запісана ў Гродна ў пачатку снежня 2001 («Ноўбадзі»).

У 2008 годзе гурт зняў два кліпа на песні «Барацьба» і «Радыёактыўны сьнег».[1]

Апошняя на дадзены момант праца гурта мае назву «Антыпазітыў» (2011)[2]. Зараз гурт адышоў ад фолк-панка і эксперыментуе з гукам, не змяняючы, аднак, сваёй сутнасці і тэкставай сацыяльнай скіраванасці.

Погляды правіць

На працягу ўсяго часу існавання гурт не з’яўляўся прыхільнікам (а яе музыкі чальцамі) якой-небудзь партыі або афіцыйнага палітычнага руху. Асноўнай сацыяльнай праблемай сучаснага грамадства гурт «КальЯн» лічыць наяўнасць фізічнага і духоўна-маральнага гвалту над асобна ўзятым чалавекам з боку дзяржавы і яго інстытутаў улады, мульцінацыянальных карпарацый, тэлебачання, цэркваў, рэлігійных сектаў і г.д., пра што гурт і спявае.

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Сінглы правіць

Удзел у зборніках правіць

Удзельнікі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць