Кальвінскі збор (Кедайней)

Кальвінскі збор — пратэстанцкі храм у горадзе Кедайней (Кейданы) Кедайнейскага раёна Літвы. Помнік уяўляе сабой сінтэз рэнесансавай і барочнай архітэктуры.

Славутасць
Кальвінскі збор
55°17′08″ пн. ш. 23°58′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне
Канфесія Lithuanian Evangelical Reformed Church[d]
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура і архітэктура барока[d]
Заснавальнік Крыштаф Радзівіл
Дата заснавання 1631
Будаўніцтва 16291652 гады
Матэрыял цэгла
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Кейданы на малюнку Напалеона Орды. XIX стагоддзе

Заснаваны ў 1629 годзе Крыштафам Радзівілам, будаўніцтва завяршыў у 1652 годзе яго сын Януш Радзівіл.

Архітэктура правіць

 
Званіца

Збор мае прамавугольны ў плане аб’ем без алтарных апсід, накрыты двухсхільным дахам. Усходні фасад фланкіраваны вежамі цыліндрычнай формы аднолькавага сячэння і вышыні, яшчэ 2 вежы ўкампанаваны ў вуглавыя часткі заходняй палавіны храма. Фасады расчлянёны пілястрамі, а ўсходні падзелены контрфорсамі на асобныя праслы, якія злучаны лучковымі перамычкамі і ўтвараюць на фасадах рытмічную рэнесансавую аркаду. У прасценках паміж пілястрамі на бакавых фасадах былі вокны. На тарцовых фасадах акрамя вокнаў маюцца нішы паўцыркульнай формы. Пластычнае вырашэнне фасадаў узбагачаюць сандрыкі, зробленыя над вокнамі і нішамі. Галоўны і ўсходні фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, у цэнтры іх для асвятлення паддашка зроблена акно круглай формы. У храм вядуць 3 дзвярныя праёмы на галодным фасадзе, яшчэ адзін уваход быў на ўсходнім фасадзе (цяпер замураваны).

 
Інтэр’ер храма

Інтэр’ер правіць

У зборы над уваходам зроблены хоры, якія абапіраюцца на 2 слупы крыжападобнай у плане формы. Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У нартэксе ўжыты крыжовыя скляпенні. Апорныя слупы прыстаўлены да бакавых сцен і злучаны ў завяршэнні аркамі паўцыркульнай формы, аздоблены капітэлямі, упрыгожанымі раслінным арнаментам. Злева ва ўсходняй частцы знаходзіцца амвон рэнесансавай формы, упрыгожаны раслінным арнаментам. Насупраць галоўнага ўвахода каля тарцовай сцяны размешчаны невялікі алтар. Помнік уяўляе сабой сінтэз рэнесансавай і барочнай архітэктуры.

Крыпта правіць

У крыпце храма пахаваныя ваявода віленскі і вялікі гетман літоўскі Крыштаф Радзівіл (1585—1640) і ягоныя дзяці: ваявода віленскі і вялікі гетман літоўскі Януш (1612—1655), Лізавета (1622—1626), Юрый (1616—1617), Мікалай (1610—1611), Стэфан (1624—1624).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць