Каляднае паўстанне

Каляднае паўстанне (чарнагор.: Božićna pobuna; Božićni Ustanak) — узброенае паўстанне ў Чарнагорыі супраць магчымага далучэння Чарнагорыі да Сербіі пасля Першай сусветнай вайны. Адбылося 7 студзеня 1919 года, напярэдадні праваслаўных Калядаў (Раства), ад якіх і атрымала сваю назву.

Каляднае паўстанне
Дата 7 студзеня 1919
Месца Чарнагорыя
Вынік Перамога прыхільнікаў саюза з Сербіяй
Праціўнікі
Сцяг Каралеўства Чарнагорыя Зелянашы
Сцяг Каралеўства Італія Італія
Каралеўства Югаславія Бялашы
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Камандуючыя
Сцяг Каралеўства Чарнагорыя Крсто Попавіч Каралеўства Югаславія Марка Дакавіч
Сілы бакоў
4000 чалавек 10 000 чалавек
Страты
300 забітымі ?

Гісторыя правіць

 
Лідар паўстання — Крсто Попавіч

Каталізатарам паўстання стала спрэчнае рашэнне Падгорыцкай скупшчыны (чарнагор.: Podgorička skupština) аб аб'яднанні Чарнагорыі і Сербіі. Прыхільнікі саюза з Сербіяй (Бялашы; чарнагор.: Бјелаши) пераўзыходзілі па колькасці прыхільнікаў незалежнасці Чарнагорыі — зелянашаў (чарнагор.: Zelenaši). Прыхільнікі незалежнасці і былога караля Чарнагорыі Ніколы I (Зелянашы) на чале з афіцэрам чарнагорскай арміі Крсто Попавіч паднялі паўстанне супраць саюза з Сербіяй 7 студзеня 1919 года.

Аднак прыхільнікам саюза аказвала значную падтрымку сербская армія і пад Цэтынэ мяцежнікі пацярпелі паражэнне. Дамы многіх зелянашаў былі разбураны, а некаторыя былі кінуты ў турмы. Некаторая частка паўстанцаў бегла ў Італію, а іншая частка бегла ў горы, дзе працягвала партызанскае супраціўленне. Некаторыя з гэтых груп зелянашаў працягвалі супрацівіцца югаслаўскім уладам аж да 1929 года.

Памяць правіць

7 студзеня 2008 года ў гонар 90-й гадавіны паўстання чарнагорскія ўлады усталявалі мемарыяльную дошку ў гонар зелянашаў, які загінулі падчас Каляднага паўстання[1].

Зноскі

Спасылкі правіць