Камакура

горад у Японіі

Кама́кура (яп.: 鎌倉市 Камакура-сі) — адзін са старажытных гарадоў Японіі, быў заснаваны ў 1192 годзе. Размешчаны ў прэфектуры Канагава, на востраве Хонсю. Плошча горада складае 39,60 км²,[1] насельніцтва — 174 491 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 4 406,34 чал./км².

Горад
Камакура
яп.: 鎌倉市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Прэфектура
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Плошча
39,60 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
174 491 чалавек (2010)
Шчыльнасць
4 406,34 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+81 467
Паштовы індэкс
248-0000
Код
14204-2
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка
Камакура на карце Японіі
Камакура (Японія)
Камакура

Горад з трох бакоў атачаюць лясістыя горы, а з поўдня выходзіць на заліў Сагамі. Клімат Камакуры мяккі. Гэта ідэальны зімовы і летні курорт.

Гісторыя правіць

Заснавальнікам Камакуры з'яўляецца Мінамота но Ёрытома. У 1180 годзе ён прывёў у Камакуру свае войскі і зрабіў яе сваёй рэзідэнцыяй: акружаная горамі і морам, Камакура ўяўляла натуральную крэпасць, якая лёгка абаранялася ад ворагаў. Тут абгрунтавалася бакуфу — урад, які падпарадкоўваўся сёгуну. Пасля падзення Камакурскага сёгуната, які праіснаваў з 1185-га па 1333 гады, колішняя сталіца прыйшла ў запусценне і ператварылася ў звычайную вёску, і толькі ў эпоху Мэйдзі пачалося яе новае жыццё, пасля таго як яна стала прыцягваць мастакоў і пісьменнікаў.

У культуры правіць

Камакура — месца дзеяння мангі і анімэ «Эльфійская песня».

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 神奈川県の人口と世帯 : 神奈川県 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Канагава (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Канагава. Праверана 16 ліпеня 2010.

Спасылкі правіць