Камаровіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Камаро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Камаровічы (з 1939 года па 16 ліпеня 1954 года — вёска Заполле[1]).

Камаровіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Камаровічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 931
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камаровічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Капаткевіцкага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна 25 снежня 1962 года вернуты ў склад Петрыкаўскага раёна. У 1968 годзе скасавана вёска Заполле (злілася з вёскай Камаровічы)[2]. 26 верасня 1974 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Бобрыкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Белы Пераезд, Бобрык, Забінне, Замосце)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 931 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.