Каменка (Пухавіцкі раён)

Ка́менка[1] (трансліт.: Kamienka, руск.: Каменка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 81 км ад Мінска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Вёска
Каменка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Каменка на карце Беларусі ±
Каменка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Каменка (Пухавіцкі раён)
Каменка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Каменка (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска Каміенка ў Блужскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Лісоўскага. У 1858 годзе 88 рэвізскіх душ. У 1897 годзе ў Амяльнянскай воласці.

У жніўні 1917 года тут адбылося масавае сялянскае хваляванне, якое было падаўлена войскамі і паліцыяй

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У пачатку 1930-х гадоў працаваў калгас «Новае жыццё», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. 23 студзеня 1943 года былі забіты 10 жыхароў.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 36 двароў, 199 жыхароў
  • пач. XX ст. — 32 двары, 230 жыхароў
  • 1917 год — 40 двароў, 199 жыхароў; фальварак, 12 жыхароў
  • 1960 год — 168 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 38 жыхароў
  • 2010 год — 21 гаспадарка, 27 жыхароў
  • 2012 год — 16 гаспадарак, 21 жыхар

Славутасці правіць

  • Магіла ахвяр нацызму

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Каменка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 148. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць