Каменскі сельсавет (Кармянскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ка́менскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Каменка.

Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2009) 592
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2337
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 5 жніўня 1929 года перайменаваны ў Курганіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Каменскі[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Барсукоўскага сельсавета[2].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Бор, Бярозаўка, Каменка, Кучын, Лебядзёўка, Янаўка і пасёлак Пакроўскі.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 592 чалавекі[3], з іх 98,0 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 425 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.