Камера-абскура (лац.: camera obscura, літаральна — цёмны пакой) — найпрасцейшае аптычнае прыстасаванне для атрымання на экране відарыса прадмета. Дае відарыс, свабодны ад дысторсіі, дазваляе фатаграфаваць аб'екты ў такіх прамянях (напрыклад, рэнтгенаўскіх), для якіх немагчыма падабраць лінзы.

Камера-абскура

Камера-абскура ўяўляе сабой цёмную скрыню, у адной са сценак якой зроблена маленькая адтуліна. Прамяні святла ад розных пунктаў аб'екта праходзяць праз адтуліну і ствараюць яго відарыс на процілеглай сценцы скрыні. Такая ўласцівасць камеры-абскуры была вядома Арыстоцелю, прынцып яе работы апісаны ў працах Леанарда да Вінчы. З 17 стагоддзя выкарыстоўвалася для назірання сонечных зацьменняў, атрымання дакументальных рысункаў («фатаграфія для фатаграфіі») і інш. Заменена лінзавай камерай.

Літаратура правіць